“Бяседа” выступіла з аншлагам у Шклове

“Бяседа” выступіла з аншлагам у Шклове
“Сама назва акцыі падказала рэпертуар для канцэртаў, гэта будуць у асноўным беларускамоўныя песні, – расказаў журналістам перад канцэртам мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. – Акцыя пройдзе ў 18-ці гарадах Беларусі і завершыцца 10 кастрычніка ў Мінску фінальным гала-канцэртам. На Магілёўскай зямлі нас заўсёды прымаюць вельмі цёпла, і я спадзяюся, што і ў гэты раз мы апраўдаем чаканні гледачоў”.
У глядзельнай зале сапраўды быў аншлаг. Публіка з душой прымала выканаўцаў, а яны, у сваю чаргу, дарылі слухачам радасць сустрэчы з беларускай песняй. Са сцэны ліліся гукі народных і аўтарскіх песень у канцэртнай апрацоўцы. Гледачы з задавальненнем падпявалі артыстам. Ззялі ўсмешкі і было горача ад апладысментаў. Успомніліся словы мастацкага кіраўніка калектыву: “Хочацца, каб нашу Радзіму і тых людзей, што тут жывуць і працуюць, усе любілі гэтак жа, як любіць “Бяседа”.
Па заканчэнні канцэрта выказаць словы падзякі артыстам ад імя шклаўчан выйшаў на сцэну старшыня райвыканкама Аляксандр Бойка. Ён адзначыў, што “Бяседа” ад усяго сэрца падзялілася з намі сваёй любоўю да Беларусі, да роднага слова і выклікала ў душы хвалю прыемных эмоцый. Кіраўнік раёна ўручыў калектыву вялікі кошык кветак.
Тым жа, хто не здолеў трапіць на канцэрт “Бяседы”, не варта засмучацца: тэлегледачы змогуць убачыць фрагменты канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца, чым жывуць розныя рэгіёны нашай краіны. Напрыклад, у суботу, 26 верасня, на тэлеканале “Беларусь 3” ў 20.20 ў эфір выйдзе працяг цыкла перадач “Вандроўка з “Бяседай”. Магілёўская вобласць”.
Павел САВЕЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Культура

«Святыні друкаванага слова»: у цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана выстава да Дня беларускага пісьменства

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

От слесаря до мастера: путь Михаила Поклада в сфере газоснабжения

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Газ – в каждый дом: история инженерного мастерства и преданности делу

7 сентября 2025
Читать новость
Официально

Поздравление руководства района с Днем нефтяной, газовой и топливной промышленности

7 сентября 2025
Читать новость
Экология

Внимание! Конкурс на лучший детский рисунок на экологическую тематику

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси можно будет увидеть полное лунное затмение

6 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем