Чараўнік беларускага слова: сустрэча з Міхасём Пазняковым у цэнтральнай раённай бібліятэцы

Чараўнік беларускага слова: сустрэча з Міхасём Пазняковым у цэнтральнай раённай бібліятэцы

Сёння ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася значная падзея. У госці да чытачоў завітаў вядомы беларускі паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў. Варта адзначыць, што ініцыятарам гэтай адметнай сустрэчы стала шклоўская паэтэса Антаніна Стасевіч, якая таксама прысутнічала на мерапрыемстве і раздзяліла радасць творчых стасункаў разам з астатнімі гасцямі.

Галоўнымі і самымі ўважлівымі слухачамі сталі вучні мясцовых устаноў адукацыі. Міхаіл Паўлавіч шчодра дзяліўся з моладдзю ўспамінамі пра свой творчы шлях, які пачаўся яшчэ ў шостым класе, чытаў свае лепшыя вершы і даваў мудрыя жыццёвыя настаўленні. Сапраўдная любоў да кнігі, якая з’явілася ў яго яшчэ ў дзяцінстве на роднай Быхаўшчыне, стала для будучага пісьменніка пуцяводнай зоркай.

Сёння творчая скарбонка аўтара ўражвае: з-пад яго пяра выйшла больш за сто кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі і слоўнікаў для дзяцей і дарослых. Плённая шматгадовая праца творцы на карысць нацыянальнай літаратуры адзначана на самым высокім узроўні. Міхась Пазнякоў з’яўляецца Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і шэрагу міжнародных узнагарод, а таксама носіць ганаровае званне Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь і ўзнагароджаны медалямі Францыска Скарыны і «За працоўныя заслугі».

Сустрэча ў бібліятэцы прайшла ў вельмі цёплай і душэўнай атмасферы. Напрыканцы мерапрыемства кожны жадаючы меў выдатную магчымасць набыць кнігі аўтара і атрымаць запаветны аўтограф на памяць ад жывога класіка сучаснай беларускай літаратуры.

Последние новости

101 информирует

Заседание субъектов профилактики состоялось в Шклове

11 сентября 2026
Читать новость
101 информирует

Беседу в трудовом коллективе ОАО «Новогородищенское» провели шкловские спасатели

11 сентября 2026
Читать новость
Досуг

Секреты долгого хранения капусты: как сберечь урожай до весны

11 сентября 2026
Читать новость
Кожная пятніца - роднае, сваё!

Чараўнік беларускага слова: сустрэча з Міхасём Пазняковым у цэнтральнай раённай бібліятэцы

11 сентября 2026
Читать новость
Официально

Инновации, стартапы и реальная экономика: какой будет новая Академия интеллектуальных технологий

11 сентября 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем