Цікавая і прыгожая выстаўка маладзечанскіх мастакоў дзейнічае ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Цікавая і прыгожая выстаўка маладзечанскіх мастакоў дзейнічае ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі
Васіль Бураў у свой час скончыў аддзяленне станковага жывапісу і графікі Маскоўскага універсітэта культуры і мастацтваў. У яго актыве – больш за тысячу карцін, каля 40 персанальных выстаў. Карціны Васіля Бурава маюць розную сюжэтную накіраванасць: тут і партрэты, і пейзажы, і бытавыя сцэны… Аднак у кожнай – філасофскі падтэкст. Яркія фарбы ствараюць сюрэалістычныя вобразы, якія прымушаюць задумацца пра сусвет, пра сябе, пра жыццё… Па прызнанню самаго мастака, у карцінах ён адлюстроўвае тое, што адбывалася ў яго асабістым жыцці.
Творчасць Ядзвігі Сянько неразрыўна звязана з хрысціянствам. Яна піша спісы з вядомых ікон па блаславенню Філарэта Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага усяе Беларусі. І, канешне ж, вельмі ўражваюць нацюрторты і пейзажы мастачкі, на якіх – сапраўдны кветкавы рай.
У актыве Ядзвігі Сянько больш за 150 персанальных выставак, яе карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях у розных краінах свету.
Адкрыццё выстаўкі прайшло ў канцы чэрвеня. Прыстунічалі на ім неабыякавыя да мастацва жыхары нашага горада, якія з цікавасцю слухалі расповяд старшага навуковага супрацоўніка музея Ірыны Гапеевай і дзяліліся ўражаннямі. Прыемна, што на мерапрыемстве былі і дзеці. А навучэнка гімназіі Аня Сілівестрава нават парадвала прысутных выкананнем музычнай кампазіцыі на  раялі.
Выстаўка будзе дзейнічаць да 1 верасня. За гэты час кожны жадаючы можа пазнаёміцца з прыгажосцю і філасофіяй твораў маладзечанскіх мастакоў.
Вольга ДАНІЛАВА.

Последние новости

В мире

В Канаде пришлось остановить завод Airbus из-за енотов

8 июня 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Спрячьте картофель от колорадского жука — эффективное средство для защиты урожая

8 июня 2025
Читать новость
Из жизни села

Сельское хозяйство – дело всей его жизни

8 июня 2025
Читать новость
Человек и закон

На контроле – вовлечение в оборот неиспользуемого имущества

8 июня 2025
Читать новость
Благовест

Православные верующие празднуют День Святой Троицы

8 июня 2025
Читать новость
Общество

Фотофакт: шкловчане на открытии Национального футбольного стадиона

8 июня 2025
Читать новость