Да 110-годдзя з дня нараджэння Петруся Броўкі

Сінявокая Беларусь дала свету шмат вялікіх майстроў нацыянальнага прыгожага пісьменства і іх мілагучных і непаўторных вершаў. У чэрвені бягучага года спаўняецца 110 год дня нараджэння аўтара пісьменства Беларусі Петруся Броўкі, творчасць якога добра вядома нам яшчэ са школьных гадоў. 
Пятрусь Броўка нарадзіўся 12 чэрвеня 1905 года ў вёсачцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна. Друкавацца пачаў з 1926 года. Яго першымі зборнікамі сталі “Гады як шторм”, “Прамова фактамі”, “Цэхавыя будні”.  Рэалістычна-бытавую, моцную сваім выкрывальным пафасам паэму “1914” П.Броўка напісаў пад уплывам творчай школы Уладзіміра Маякоўскага. Сваім духоўным настаўнікам Броўка называе і Янку Купалу, у якога арганічна засвойвае асаблівасці народна-паэтычнага мыслення.
Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны паэт актыўна працуе ў франтавым і партызанскім друку. Подзвіг беларускага народа, тэма вернасці Бацькаўшчыне атрымалі глыбокае ўвасабленне ў яго “Паэме пра Смалячкова”, паэмах “Беларусь”, вершах “Кастусь Каліноўскі”, “Рана”, “Магіла байца” і іншых. 
У пасляваенны час з друку выходзяць творы П.Броўкі: паэмы “Паланянка”, “Хлеб”, зборнікі “У роднай хаце”, “Дарога жыцця”, раман “Калі зліваюцца рэкі”. Вяршынным дасягненнем творчасці П.Броўкі сталі зборнікі “Пахне чабор”, “Далёка ад дому”. Яго паэма “Голас сэрца” – гэта памяць аўтара пра герояў Вялікай Айчыннай, пра маці.
П.Броўка – мастак з ярка выражанай рамантычнай патэтыкай і песенна-лірычнай накіраванасцю, а яго паэзіі ўласціва адкрытая публіцыстычнасць і народнасць мастацкага мыслення. Многія творы прасякнуты пачуццямі  роднасці з айчыннай культурай, з вечнымі каштоўнасцямі народнага жыцця.
Паэта не стала 24 сакавіка 1980 года. Ён пахаваны ў сталіцы Беларусі на могілках па Маскоўскай шашы. Яго імя было прысвоена выдавецтву “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі, Ушачах, Бешанковічах. П.Броўка – ганаровы грамадзянін Мінска. У сталіцы заснаваны літаратурны музей Броўкі. На доме ў Мінску, дзе жыў паэт у апошні час, і ў вёсцы Пуцілкавічы ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. У Пуцілкавічах была адкрыта хата-музей, каля якога ўстаноўлена стэла памяці маці паэта. 
Канстанцін КАРНЯЛЮК. 

Последние новости

Общество

Председателем правления общества «Знание» избран Алексей Авдонин

30 октября 2025
Читать новость
Досуг

Как отмыть пригоревшую кастрюлю за 30 минут – простой рецепт без усилий

30 октября 2025
Читать новость
101 информирует

В Шкловском районе проходит акция «За безопасность вместе»

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Молодежь Шкловского района обсудила перспективы работы на селе

30 октября 2025
Читать новость
101 информирует

Шкловский РОЧС предупреждает: неосторожное обращение с огнем влечет беду

30 октября 2025
Читать новость
Всебелорусское народное собрание

Всебелорусское народное собрание: путь единства и развития Беларуси

30 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем