Дзень роднай мовы адзначаецца ў бібліятэках Шклоўскага раёна

Дзень роднай мовы адзначаецца ў бібліятэках Шклоўскага раёна

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. На мове мы гаворым, думаем, ствараем. З гэтай нагоды бібліятэкі ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна» падрыхтавалі цыкл мерапрыемстваў, аб’яднаных у моўны марафон «Беларускае – самае маё!», накіраваных на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.

У рамках правядзення марафону запланаваны акцыі «Роднаму слову – прызнанне ў любові», «Размаўляй са мной па-беларуску», фотаакцыя «Якую кнігу ты параіш пачытаць на беларускай мове?», Дні роднай мовы.

На працягу трох тыдняў юныя карыстальнікі бібліятэк раёна знаёмяцца з нормамі моўнага этыкету, адказваюць на пытанні, удзельнічаючы ў розных забаўляльных і гульнявых мерапрыемствах. З 1 па 21 лютага ахвочыя таксама маглі праверыць свае веды па беларускай мове, прыняўшы ўдзел у тэстах і віктарынах.

Вельмі цікавым аказалася мерапрыемства па прэзентацыі зборніка вершаў мясцовай паэткі Галіны Грахольскай «На плячы Дняпра». Яно разлічана на папулярызацыю кнігі і чытання, пашырэнне кругагляду дзяцей і дарослых, выхаванне любові да роднай мовы. Акрамя таго, усе чытачы, якія наведваюцьбібліятэкі Шклоўскага раёна, могуць азнаёміцца з выставамі «Якая цудоўная родная мова», «Адкрывай свой родны край», «Моўны скарб роднай зямлі» і іншымі.

Валянціна Суткаленка, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна”

Последние новости

Здоровье

Флеболог объяснил, почему витамин D важен для сосудов

8 сентября 2025
Читать новость
Человек и закон

Избивала подчиненных. Экс-директор хозяйства Добрушского района получила срок 

8 сентября 2025
Читать новость
Официально

Общение с людьми, законопроекты, продвижение интересов страны. Александр Лукашенко принял с докладом Сергеенко

8 сентября 2025
Читать новость
101 информирует

Внимание! 18 сентября будет проводиться проверка системы оповещения

8 сентября 2025
Читать новость
Официально

Аппаратное совещание прошло в Шкловском райисполкоме. Обсуждены ключевые вопросы развития региона

8 сентября 2025
Читать новость
Экономика

В Беларуси разработан законопроект о цифровом белорусском рубле

8 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем