Дзень роднай мовы адзначаецца ў бібліятэках Шклоўскага раёна

Дзень роднай мовы адзначаецца ў бібліятэках Шклоўскага раёна

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. На мове мы гаворым, думаем, ствараем. З гэтай нагоды бібліятэкі ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна» падрыхтавалі цыкл мерапрыемстваў, аб’яднаных у моўны марафон «Беларускае — самае маё!», накіраваных на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.

У рамках правядзення марафону запланаваны акцыі «Роднаму слову – прызнанне ў любові», «Размаўляй са мной па-беларуску», фотаакцыя «Якую кнігу ты параіш пачытаць на беларускай мове?», Дні роднай мовы.

На працягу трох тыдняў юныя карыстальнікі бібліятэк раёна знаёмяцца з нормамі моўнага этыкету, адказваюць на пытанні, удзельнічаючы ў розных забаўляльных і гульнявых мерапрыемствах. З 1 па 21 лютага ахвочыя таксама маглі праверыць свае веды па беларускай мове, прыняўшы ўдзел у тэстах і віктарынах.

Вельмі цікавым аказалася мерапрыемства па прэзентацыі зборніка вершаў мясцовай паэткі Галіны Грахольскай «На плячы Дняпра». Яно разлічана на папулярызацыю кнігі і чытання, пашырэнне кругагляду дзяцей і дарослых, выхаванне любові да роднай мовы. Акрамя таго, усе чытачы, якія наведваюцьбібліятэкі Шклоўскага раёна, могуць азнаёміцца з выставамі «Якая цудоўная родная мова», «Адкрывай свой родны край», «Моўны скарб роднай зямлі» і іншымі.

Валянціна Суткаленка, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна»

Последние новости

Общество

Книга «Сожженные деревни» вскоре будет издана в Беларуси

19 июня 2026
Читать новость
Школьные горизонты

Лето с пользой: о временной занятости учащихся

19 июня 2026
Читать новость
Кожная пятніца - роднае, сваё!

Сгущенка с перцем и шоколадом: белорусские производители удивили новыми вкусами

19 июня 2026
Читать новость
Экономика

Нацбанк изменил правила обмена поврежденных монет

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Состояние пострадавших в Брянской области пациентов стабильное — Минздрав

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем