Музей гарадзішчанскай зямлі існуе ў ААТ “Навагарадзішчанскае”

Музей гарадзішчанскай зямлі існуе ў ААТ “Навагарадзішчанскае”
ААТ “Навагарадзішчанскае” – сельгасарганізацыя з багатай гісторыяй. У 1957 годзе быў арганізаваны саўгас “Гарадзішча”, які стаў вядомы не толькі ў Беларусі. У 1977 годзе ён быў занесены на Усесаюзную Дошку гонару Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі. Быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцягу. Шмат яго працаўнікоў ўзнагароджваліся ардэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцягу, “Знак Гонару”, Працоўнай Славы.
На жаль, усё меней і меней застаецца гэтых людзей. Для таго, каб захаваць гістарычную памяць, а таксама паказаць моладзі, на чые дасягненні трэба арыентавацца, па ініцыятыве намесніка старшыні па ідэалагічнай рабоце ААТ “Новагарадзішчанскае” Таццяны Крупенька ў адміністрацыйным будынку быў створаны музей сельгасарганізацыі.
У ім прадстаўлены матэрыялы, якія расказваюць пра гісторыю саўгаса “Гарадзішча”, ААТ “Новагарадзішчанскае”, далучанага да яго ААТ “Ардацкае”, фотаздымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў-ардэнаносцаў. Ёсць тут шмат прадметаў побыту вяскоўцаў з мінулых часоў.
Таксама каля адміністрацыйнага будынку размешчана мемарыяльная дошка ў гонар легендарнага кіраўніка саўгаса Трафіма Галіцы, узнагароджанага двума ардэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцягу.
Музей часта наведваюць як дарослыя, якія цікавяцца гісторыяй роднай зямлі, так і дзеткі. Менавіта ім, падрастаючаму пакаленню, працягваць слаўныя справы сваіх дзядоў і прадзедаў.
Вольга ДАНІЛАВА.
аssol2711@mail.ru
Фота Аляксандра РЫБАКОВА.

НА ЗДЫМКУ: адзін з этнаграфічных куткоў музея сельгасарганізацыі.

Последние новости

Досуг

Не обрезайте эти кусты осенью: весной останетесь без красивых цветов

9 октября 2026
Читать новость
101 информирует

Стань частью команды спасателей: школьникам рассказали о БМООСП

9 октября 2026
Читать новость
101 информирует

В Шкловском районе проведут проверку системы оповещения с включением электросирен

9 октября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко призвал к серьезным шагам в СНГ по укреплению единства, прежде всего в экономике

9 октября 2026
Читать новость
Экономика

Налоговая инспекция напоминает о необходимости уплаты имущественных платежей до 16 ноября

9 октября 2026
Читать новость
Общество

К 30-летию белорусского парламентаризма: депутат – это проводник между обществом и государством

9 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем