Музею – 10 год: што змянілася?

Музею – 10 год: што змянілася?
На мерапрыемстве не было вельмі шматлюдна: прыйшлі тыя, хто год за годам удзельнічаў у папаўненні фондаў. Вітала ўсіх дырэктар Ларыса Сілівестрава:
— Мы, супрацоўнікі музея не адносімся да яго, як да нейкай статыстычнай дадзенасці, гэта нешта жывое, якое развіваецца, напаўняецца нечым новым. І, канешне, гэта наша свята, з якім я ўсіх вас віншую.
Да такой нагоды для наведвальнікаў быў падрыхтаваны і сюрпрыз – на ўваходзе ў залу экспазіцыі побач з макетам сядзібы Крывашэіна размясціліся яе часткі, што змаглі захавацца пасля пажару. Аб тым жа, якое значэнне мела для шклаўчан гэтае гістарычнае месца гаварыў ганаровы госць, мясцовы ўмелец і паэт Мікалай Пунчанка. Дарэчы, прыйшоў ён не з пустымі рукамі: перадаў музею сваю работу – выяву герба горада, выкананую ў тэхналогіі чэканкі. 
А затым было падарожжа, як адзначыла Ларыса Сілівестрава, па знаёмай незнаёмай экспазіцыі. Якія змяненні адбыліся за 10 год, расказала старшы супрацоўнік музея Ірына Гапеева. За гэты час, несумненна, амаль усе разделы папоўніліся новымі экспанатамі: калекцыі культавых прадметаў (энкалпіён 13-14 ст., нацельныя крыжыкі 12-16 стст.) са Старога Шклова, поўны шэраг глінянага бытавога посуда 16-17 ст. з “месца Шклоўскага”, муляж статута Шклоўскага пажарнага грамадства 1901 г. і пажарная каска ўзору 1886 г. з “новага Шклова”.  
З’явіліся этнаграфічны куток,  інсталяцыя фотасалона Снытко ў Шклове 19-20 стст., адведзена месца для выставы таго часу Шклоўшчыны, калі горад быў знакаміты сваімі гандлёвымі магчымасцямі. Ну і, канешне, цяпер можна пабачыць і выставу вагаў, якія, як вядома, маюць асаблівы сэнс. Прычым, цікава, што зараз у музеі ёсць бязмен, які быў знойдзены пры ўстаноўцы геральдычнага знаку пры ўездзе ў горад.  У раздзеле “Шклоўшчына ў гады Вялікай Айчыннай” старонкі гісторыі ажыўляюць дакументы і прадметы з архіваў ветэранаў, якія перадалі іх дзеці і ўнукі. Сучасная зала экспазіцыі дапоўнена цікавымі індывідуальнымі калекцыямі выдатных землякоў Шклоўшчыны, воінаў- афганцаў і іншых.
Таксама для тых, хто прыйшоў у гэты дзень у музей, быў арганізаваны квэст. Жадаючыя па апісанню павінны былі знайсці “схаваныя” прадметы і, акрамя таго, назваць іх суседзяў па экспазіцыі. Падзяліліся наведвальнікі і сваімі думкамі аб далейшым развіцці музея. Пакуль гэта толькі планы, але, як адзначыла дырэктар музея, установа культуры будзе і надалей шукаць нешта новае, каб быць цікавымі і карыснымі.

Алена МІНАКОВА. Фота аўтара.

Последние новости

Досуг

Забудьте о прополке: эта простая мульча спасет от сорняков на годы

16 мая 2026
Читать новость
101 информирует

Убийца без цвета и запаха: Шкловский РОЧС предупреждает о смертельной опасности в вашем доме

16 мая 2026
Читать новость
Угол зрения

Польша на перепутье: власть зовет к новой Конституции, общество отвечает скепсисом

16 мая 2026
Читать новость
Общество

Студотрядовское движение: как молодежь может заработать и получить опыт

16 мая 2026
Читать новость
Из жизни села

Второй хлеб – дело командное: как в экспериментальной базе «Спартак» не теряют ни минуты в посевную

16 мая 2026
Читать новость
Общество

Снимали наступающую пехоту на бегу! Рассказываем, как работали фронтовые документалисты

16 мая 2026
Читать новость