Напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўнасці

Напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўнасці

Дзень праваслаўнай кнігі, які адзначаецца 14 сакавіка – важная дата для бібліятэк Шклоўшчыны. Напярэдадні гэтага свята, якое аб’ядноўвае кнігу і духоўнасць, у Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы для навучэнцаў УА «Шклоўскі дзяржаўны каледж» адбылася гадзіна духоўнасці «Вечныя каштоўнасці праваслаўя».

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся госць мерапрыемства святар Спаса-Праабражэнскай царквы г. Шклова іерэй Дзімітрый. У сваім выступе ен надаў вялікую ўвагу значэнню праваслаўнай кнігі, яе асаблівай ролі ў духоўным жыцці кожнага чалавека. З вялікай цеплынёй і пранікнёнасцю святар расказаў аб тым, які след у душы чалавека можа пакінуць друкаванае духоўнае слова, якой невычэрпнай крыніцай мудрасці і ласкі з’яўляецца праваслаўная кніга, расказаў аб Біблейскай гісторыі Старога і Новага Запавету, а таксама падкрэсліў, як важна ў сучасным свеце знайсці час для звароту да духоўных кніг, якія дапамагаюць асэнсаваць жыццёвыя сітуацыі, умацаваць веру і маральныя асновы.

У завяршэнні мерапрыемства прысутныя атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі, а таксама пазнаёміліся з кнігамі духоўна-маральнай тэматыкі, выказаўшы меркаванне, што праваслаўныя кнігі дапамагаюць адрозніваць дабро ад зла, сяброўства ад здрады, вучаць сумленнасці, справядлівасці і любові да людзей.

Таццяна Рэянтовіч, бібліятэкар цэнтральнай бібліятэцы ГУК “Централізаванная сетка Шклоўскага раена”

Последние новости

Спорт

Белорусские футболисты проведут отборочные матчи международных турниров

8 сентября 2025
Читать новость
Досуг

ФОТОФАКТ: в Шклове наблюдали Кровавую Луну

8 сентября 2025
Читать новость
Культура

“Голос столетий”, презентации и импреза. Чем радовал XXXII День белорусской письменности 7 сентября 

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Шкловщина принимала участников Молодежного форума Союзного государства

7 сентября 2025
Читать новость
Культура

Костюковичи Могилевской области станут литературной столицей 2026 года 

7 сентября 2025
Читать новость
В мире

Ученые нашли микроба, устроившего первую в мире пандемию

7 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем