Шклаўчане – сярод удзельнікаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі»

Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў лютым — сакавіку ў Магілёўскай вобласці і прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы».
У конкурсе прымуць удзел разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы ўстаноў культуры вобласці: драматычныя, музычныя, пластычныя тэатры, тэатры-студыі, тэатры мініяцюр, тэатральныя калектывы, якія працуюць у іншых відах і формах тэатральнага мастацтва.
Агляд-конкурс будзе праходзіць у два этапы: I этап — конкурсны; II этап — заключны.
Першы конкурсны прагляд адбудзецца 25 лютага. Ён пройдзе на базе ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы». Удзел прымуць аматарскія тэатральныя калектывы з г. Магілёва, Бялыніцкага, Быхаўскага, Чавускага, Дрыбінскага, Круглянскага, Магілёўскага, Шклоўскага раёнаў.
26 лютага адбудзецца другі конкурсны прагляд на базе дзяржаўнай установы культуры «Палац мастацтваў г. Бабруйска». Выcтупяць калектывы з г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага раёнаў.
27 лютага творчыя калектывы прыме дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна». Сюды з’едуцца калектывы з Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага раёнаў.
Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» адбудзецца 20 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. На суд гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі тэатральных калектываў — пераможцаў першага этапа.
Усе ўдзельнікі па выніку конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломам удзельніка, пераможцы — дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені. Удзельнікі таксама ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі: «Яркі дэбют», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшы спектакль для дзяцей», «За арыгінальнасць трактоўкі матэрыялу пастаноўкі», «За папулярызацыю і захаванне творчасці беларускіх класікаў».
Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» праходзіць з 2011 года адзін раз у два гады. Мэта конкурсу — захаванне і развіццё тэатральных традыцый Прыдняпроўскага краю, актывізацыя дзейнасці аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўленне новых творчых калектываў.