Шклоўшчына прэзентавала творчую праграму на абласным фестывалі

Шклоўшчына прэзентавала творчую праграму на абласным фестывалі
У фае цэнтра народнай творчасці задоўга да пачатку творчай прэзентацыі было шматлюдна. Але тут панавала ўтульная атмасфера, бо адразу з парога госці траплялі ў фітабар, адчынены ўдзельнікамі народнага аматарскага калектыву «Фларыяда», дзе маглі паспрабаваць вітамінныя, бадзёрлівыя травяныя чаі з духмяным ягадным варэннем. Далей сваю прадукцыю рэкламавала і прадавала ААТ «Александрыйскае», хоць у дадатковай рэкламе мясныя вырабы, яблыкі  і  грыбы дадзенага сельгаспрадпрыемства не маюць патрэбы, бо іх смак добра вядомы магілёўскім пакупнікам. Для ласуноў арганізавала продаж салодкай выпечкі Шклоўскае раённае спажывецкае таварыства.
Разнастайнасць жанраў аматарскай мастацкай творчасці майстроў Шклоўскага раёна прапанавалі ўвазе наведвальнікаў узорныя аматарскія аб’яднанні РДК «Сонейка» і «Эколаг», цэнтр дзіцячай творчасці «Прамень», Дом рамёстваў аграгарадка Гарадзец, салон-магазін «Фарбы зямлі»; а таксама прафесійны ліцэй №12 г.Шклова – навагоднія экспанаты – елкі, выкананыя з розных матэрыялаў у рамках абласнога праекта «ТэхнаЕлка». Цэнтральнай раённай бібліятэкай была арганізавана выстава пра знакамітых людзей Шклоўшчыны. Раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з дапамогай буклетаў дэманстравала сваю дзейнасць і навучала жадаючых аказваць першую дапамогу. 
Концерт в Могилеве 014.JPG
Пад гукі ўзорнага ансамбля скрыпачоў «Кантылена» гасцей запрашалі на канцэртную праграму імператрыца Кацярына II і граф Зорыч. І вось свята музыкі і добрага настрою пачалося. Гэта быў сапраўдны аншлаг, жадаючых паглядзець яго было больш, чым глядацкіх месцаў у зале. Магіляўчане бурнымі апладысментамі віталі артыстаў Шклоўшчыны, якія ў сваю чаргу радавалі іх народнымі песнямі і танцамі, дарылі чароўныя гукі музыкі і творчага натхнення.
Па добрай традыцыі духмянымі караваямі сустракалі ганаровых гасцей свята: начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча, старшыню Шклоўскага райвыканкама Аляксандра Бойка, дырэктара установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы» Алега Хмялькова.
З вакальнымі нумарамі выступілі лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, салістка РДК Кацярына Ганчарова, народны ансамбль народнай песні і музыкі «Бліскавіца»; народны ансамбль народнай песні «Славеніца», хор ветэранаў працы «Мелодыя», а таксама Віялета Маськова, Кацярына Бешанкова, Аляксандр Сталяроў, Анастасія Судакова, Іна Багамолава, Рыгор Кавалёў, Валерый Казлоў, Вікторыя Пушачкіна, Віктар Пятакоў.
Концерт в Могилеве 047.JPG
На канцэрце гучалі мелодыі ў выкананні народнага аркестра духавых інструментаў, народнага аркестра народных інструментаў «Спадчына», танцавальныя нумары прадэманстравалі дзіцячы ўзорны харэаграфічны калектыў «Праменьчыкі» і студыя эстраднага танца «Queen». Фінальны нумар Шклоўскага раёна быў прадстаўлены песняй пра Шклоў ў выкананні супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з мастацкім суправаджэннем Артура Музафарава, які намаляваў герб Шклова.
Кожны раён Магілёўскай вобласці прадэманстраваў свае таленты, і фестываль народнай творчасці завяршыўся. Яго сімвал – папараць-кветка перададзены арганізатарам. Фінал мерапрыемства, прысвечанага Году культуры, адбудзецца 10 снежня ў Палацы культуры вобласці, дзе будуць сабраны лепшыя канцэртныя нумары Магілёўшчыны.
Алена РАВЯКА.
Фота Аляксандра РЫБАКОВА.

Последние новости

101 информирует

На пожаре в Шкловском районе работники МЧС спасли мужчину

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Новый магазин А1 начал работу в ТЦ «Парк Сити» в Могилеве

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Творческие конкурсы, мастер-классы, экскурсии: Могилев принимает фестиваль «Молодежь — за Союзное государство»

5 сентября 2025
Читать новость
101 информирует

РОЧС напоминает школьникам о безопасности

5 сентября 2025
Читать новость
Официально

В Шклове состоялось очередное заседание райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как рассчитывается больничный, напомнили в Минтруда

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем