«Спартакаўцы» ударна працуюць і хораша спяваюць

«Спартакаўцы» ударна працуюць і хораша спяваюць
Спартыўныя дасягненні “спартакаўцаў” вядомыя даўно. Але аказваецца, што на фабрыцы не добра працуюць, займаюцца спортам, аднак і хораша спяваюць.  Тут доўгі час існуе вакальны ансамбль “Гулякі”, у складзе якога 2 салісты, 6 спевакоў, 8 танцораў.  
Пачаў сваю дзейнасць ансамбль у 2008 годзе, калі фабрыцы прапанавалі прыняць удзел у конкурсе мастацкай самадзейнасці. “Доўга думалі над назвай калектыву, – расказвае намеснік дырэктара фабрыкі па ідэалагічнай рабоце і кіраўнік ансамбля Анатолій Зубрыновіч. – Спыніліся на назве “Гулякі”. Яна народная, і адлюстроўвае здольнасць нашага народа добра папрацаваць, а потым весела адпачыць. І рэпертуар у ансамбля народны”.
Сярод удзельнікаў ансамбля Анатолій Уладзіміравіч адзначае Віктара Прадалячанка, Аляксандра Паўловіча, Андрэя Байдзіна, Алену Матронкіну, Людмілу Казакову, Наталлю Тарасюк і іншых.
“Гулякі” радуюць сваіх калег на ўнутрыфабрычных мерапрыемствах (Дзень лесу, шанаванне перадавікоў вытворчасці, гадавы сход), а таксама прымаюць удзел у раённых канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці.  
Кіраўніцтва фабрыкі ўсяляк падтрымлівае ансамбль, напрыклад, стварыўшы добрыя ўмовы для рэпетыцый. Яны праходзяць з удзелам прадстаўніка раённага Дома культуры ў актавым зале фабрыкі, дзе добрая апаратура, а месца дазваляе рыхтаваць танцавальныя нумары.
Удзел у ансамблі “Гулякі” – гэта адзін з самых радасных момантаў у жыцці ўсіх яго ўдзельнікаў. Кожны ідзе на рэпетыцыі з добрым настроем, а потым перадае гэты настрой на канцэртах іншым.

Вольга ДАНІЛАВА.
assol2711@mail.ru

Последние новости

Досуг

Не обрезайте эти кусты осенью: весной останетесь без красивых цветов

9 октября 2026
Читать новость
101 информирует

Стань частью команды спасателей: школьникам рассказали о БМООСП

9 октября 2026
Читать новость
101 информирует

В Шкловском районе проведут проверку системы оповещения с включением электросирен

9 октября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко призвал к серьезным шагам в СНГ по укреплению единства, прежде всего в экономике

9 октября 2026
Читать новость
Экономика

Налоговая инспекция напоминает о необходимости уплаты имущественных платежей до 16 ноября

9 октября 2026
Читать новость
Общество

К 30-летию белорусского парламентаризма: депутат – это проводник между обществом и государством

9 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем