Сустрэча з вядомым пісьменнікам адбылася ў Доме культуры

Сустрэча з вядомым пісьменнікам адбылася ў Доме культуры
Сустрэча адбылася ў раённым Доме культуры, дзе была прадстаўлена выстава-продаж кніг выдавецтва «Народная асвета», у тым ліку і кніг Міхаіла Паўлавіча.
Да ўсіх іншых званняў, навуковых ступеняў і заслуг сталічнага дзіцячага пісьменніка Міхаіл Пазнякоў яшчэ і наш зямляк – ураджэнец Магілёўскай вобласці. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг для дзяцей і дарослых, навукова-крытычных артыкулаў, прысвечаных гісторыі, літаратуры, мове і культуры. Асобнае месца ў творчасці пісьменніка займае дзіцячая літаратура. Ім напісана больш за дзве тысячы твораў (вершы, калыханкі, загадкі, лічылкі і скорагаворкі). За працу ў галіне дзіцячай літаратуры Міхаіл Пазнякоў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Петруся Броўкі. За сваё жыццё ён выдаў больш за 70 кніг і стаў лаўрэатам 11 літаратурных прэмій. Яго творы для дзяцей уключаны ў школьныя падручнікі і дапаможнікі для пазакласнага чытання. Многія вершы паэта пакладзены на музыку. Некаторыя з іх на сустрэчы і выканаў Сяргей Кравец.
Падчас сустрэчы аўтар прадставіў аўдыторыі прэзентацыю пра сваю творчасць. З задавальненнем прачытаў свае вершы. Міхаіл Пазнякоў загадваў  дзецям загадкі ўласнага сачынення і за правільныя адказы дарыў свае кнігі. Гэта было прыемным сюрпрызам, бо не кожны дзень мы атрымліваем падарункі ад такіх вядомых людзей.
У завяршэнні сустрэчы адбыўся дыялог з дзецьмі. Яны задавалі шмат цікавых пытанняў і атрымлівалі вычарпальныя адказы. Міхаіл Пазнякоў падзякаваў школьнікам за ўвагу. Параіў сваім юным слухачам быць актыўнымі і дапытлівымі. Усе жадаючыя атрымалі аўтограф пісьменніка. А фота на памяць пакіне след у душы кожнага юнага чытача аб гэтай выдатнай сустрэчы.
Наталля КАЗЕБРОДСКАЯ. 
natali.ya1988@mail.ru
Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель начальника Могилевской таможни

28 октября 2025
Читать новость
Экономика

Изменения для ИП в Беларуси с 2026 года: перечень разрешенных видов деятельности и переход в статус юрлица

28 октября 2025
Читать новость
Человек и закон

На контроле – деятельность строительных организаций!

28 октября 2025
Читать новость
Культура

«Важная творческая ступенька». Участница «Золотого шлягера» о значимости фестиваля 

28 октября 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко и спецпосланник Папы Римского Гуджеротти подтвердили важность диалога для взаимопонимания в мире 

27 октября 2025
Читать новость
Досуг

Как избавиться от мха на участке и восстановить плодородие почвы

27 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем