Свята вёскі адбылося ў Дабрэйцы

Свята вёскі адбылося ў Дабрэйцы

Кожны куток у нашай краіне адметны сваёй гісторыяй, людзьмі, якія сваёй працай ушаноўваюць свой край, сваімі традыцыямі, абрадамі, фальклорам. 

Свята вёскі адбылося не так даўно ў аграгарадку Дабрэйка. Свята адкрыла старшыня Каменналаўскага сельсавета Алена Асіпенка. Пасля адкрыцця адбыўся канцэрт вакальнага ансамбля «Добрыя напевы» і народнага ансамбля «Славеніца». Паміж выступленнямі Алена Пятроўна віншавала працаўнікоў вёскі, ветэранаў, старэйшых жыхароў, маладыя сем’і. У час спеваў людзі таньчылі і спявалі. Жыхарамі вёскі была арганізавана выстава садавіны і агародніны, прыгожых кветак. Удзельнікам выставы былі ўручаны падарункі.

Дабрэйка ўпершыню згадваецца на рукапісных старонках з пачатку 17 стагоддзя, калі ўваходзіла ў склад Магілёўскага замка. У 18 стагоддзі былі дзве вёскі: Вялікая Дабрэйка і Малая Дабрэйка. Аб’ядналіся вёскі толькі ў 1920 годзе. 

Последние новости

Здоровье

Энергия, сытость и обмен веществ: как грамотно выстроить питание для снижения веса

28 ноября 2026
Читать новость
Общество

Перерасчет за ЖКУ при временном отсутствии: условия, сроки и порядок оформления

28 ноября 2026
Читать новость
Спорт

От примера — к олимпийской мечте: как юный борец из Шклова покоряет спортивный олимп

28 ноября 2026
Читать новость
Экология

Сохранить природу и бюджет: ответственность и правильные способы утилизации отходов

28 ноября 2026
Читать новость
Из жизни села

Профессия — механизатор: о труде Владимира Ковалева в ОАО «Новогородищенское»

28 ноября 2026
Читать новость
Общество

От ледяных горок до стильной подсветки: как шкловчане предлагают украсить город к Новому году

28 ноября 2026
Читать новость