«Святыні друкаванага слова»: у цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана выстава да Дня беларускага пісьменства

«Святыні друкаванага слова»: у цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана выстава да Дня беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У гэтым годзе сталіцай XXXII Дня беларускага пісьменства з’яўляеццца Ліда (Гродзенская вобласць).

У рамках свята 6 і 7верасня ўдзельнікі і госці знаёмяцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустракаюцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, слухаюць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Дакрануцца да вытокаў духоўнасці

Да Дня беларускага пісьменства – свята слова і кнігі, якое непасрэдна звязана з бібліятэкамі і іх кніжнымі багаццямі, а таксама накіравана на папулярызацыю імёнаў выдатных беларускіх асветнікаў – падрыхтаваліся і ў Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. На працягу тыдня былі арганізаваны розныя мерапрыемствы – кніжна-ілюстрацыйныя выставы, літаратурныя чытанні, прэзентацыі кніг, гістарычнае падарожжа “Нашы асветнікі – наш гонар” і іншыя.

Вялікай ўвагі ў раённай бібліятэцы заслугоўвае выстава “Святыні друкаванага слова”, на якой прадстаўлена інфармацыя аб асветніках Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у культурна-асветніцкую дзейнасць. Наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем знаёмяцца ​​з выданнямі пра ключавую фігуру беларускага пісьменства і кнігадрукавання Францыска Скарыну, з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання. Іх увазе прадасталена інфармацыя пра выдатных беларускіх асветнікаў, першыя кнігі, і як яны мяняліся на працягу многіх гадоў.

Як паведаміла бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Іна Зінкевіч, да афармлення выставы “Святыні друкаванага слова” ў бібліятэцы падышлі з асаблівай адказнасцю: “Мы пастараліся максімальна задзейнічаць усе магчымыя для гэтага рэсурсы. Падабралі літаратуру выдатных пісьменнікаў нашай краіны, з іх творчасцю знаёмім шклаўчан і гасцей горада, даносім звесткі пра гісторыю стварэння слова, кнігі, кнігадрукавання. Упэўнена, свята беларускага пісьменства дае беларусам магчымасць дакрануцца да вытокаў духоўнасці, прасачыць сувязь гісторыі і сучаснасці”.

Последние новости

Общество

В Беларуси введен лимит задолженности на балансах абонентов сотовой связи

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Районный этап семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села» пройдет в Шклове

10 июня 2026
Читать новость
Школьные горизонты

«День красок» подарил детям радость творчества и дружбы в лагере «Островок детства»

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Благоустройство памятных мест – вклад ОАО «Шкловский маслодельный завод»

10 июня 2026
Читать новость
В стране

В Беларуси запустили «одно окно» для владельцев электромобилей

10 июня 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

«Купалье-2026» в Александрии посетят мастера из почти 30 регионов России

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем