У дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча з вядомай пісьменніцай

У дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча з вядомай пісьменніцай

Дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Централізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна», у рамках месячніка “Гучы родная мова”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылася творчая сустрэчу з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатнай пісьменніцай і нашай зямлячкай Галінай Сяргееўнай Пярун. 

Падчас сустрэчы пісьменніца вяла размову з навучэнцамі ДУА “СШ № 4 г. Шклова” аб тым, як важна ведаць і паважаць родную мову, не толькі размаўляць на занятках у школе, але і ўжываць яе ў штодзённым жыцці, бо беларуская мова прыгожая і мілагучная. Дзеці актыўна удзельнічалі ў размове і радавалі пісьменніцу сваімі добрымі ведамі. Пасля Галіна Пярун прэзентавала маленькім чытачам сваю кнігу “Прыгоды сяброў і добрыя парады ад Усімдапамагайкіна”. Літаратурны герой жыве ў медыцынскай энцыклапедыі і дапамагае знайсці адказ на пытанні, як засцерагчыся ад укусу сабакі, у якіх выпадках выклікаць хуткую дапамогу і шмат іншага. Напрыканцы сустрэчы пісьменніца парадавала дзяцей сваім уласным лялечным тэатрам “БІ-БА-БО” з беларускай казкай “Як ліса гаспадыняй у дзеда была”.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і ў сэрцы ўсіх удзельнікаў засталіся добрыя ўражанні.

Юлія ВАРАНКОВА, загадчык дзіцячай бібліятэкі 

Последние новости

101 информирует

Шкловский РОЧС напоминает о правилах безопасности на воде

5 мая 2026
Читать новость
Без рубрики

Память без срока давности: как учащиеся спецшколы-интерната хранят подвиг освободителей

5 мая 2026
Читать новость
Без рубрики

Новый фирменный стиль 35-го «Славянского базара» презентовали в Витебске

5 мая 2026
Читать новость
Из жизни села

Лидеры сельхозработ в Шкловском районе

5 мая 2026
Читать новость
Общество

Подвиг, запечатленный в строках. Инесса Яковлева. «Одна рана на двоих»

5 мая 2026
Читать новость
Общество

Единый урок, посвященный Дню Победы, пройдет в школах Беларуси 7 мая

5 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем