У музеі праводзяцца заняткі, прысвечаныя летнім святам
У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі круглы год для дзетак праводзяцца музейныя заняткі якія, у залежнасці ад сезона, даюць веды вучням школ пра тое, якія народныя традыцыі дайшлі да нас ад продкаў.
Лета адметнае некалькімі святамі, і музейныя работнікі ў межах заняткаў “Вяршыня лета” расказваюць дзецям, якія бавяць час у школьных лагерах, пра цудоўныя звычаі і абрады на Троіцу, Купалле, Спас, а таксама праводзяць для іх цікавыя гульні.
Як расказала нам дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Ларыса Сілівестрава, для дзяцей на летніх канікулах падрыхтавана шмат цікавага і карыснага. Акрамя таго, што яны могуць даведацца пра народня традыцыі, супрацоўнікі музея праводзяць экскурсіі на пастаяннай экспазіцыі, выстаўках “Магілёўскія дзённікі Канстанціна Сіманава”, “Беларусь у Вялікай вайне 1914 – 1918 гадоў”, пешаходную экскурсію “Вуліцамі нашага горада” і агранізоўваюць наведванне Дома-музея Пятра Алейнікава у Крывялі. Дзеці наведваюць музей вельмі актыўна. Тут пабывалі групы вучняў гарадскіх школ, Чарнаручскага ВПК д/с – СШ. А пасля наведвання дзеці дзяляцца сваімі ўражаннямі з дапамогай малюнкаў у межах творчай акцыі “Музей вачыма дзяцей”.
Вольга ДАНІЛАВА.