У музеі праводзяцца заняткі, прысвечаныя летнім святам

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі круглы год для дзетак праводзяцца музейныя заняткі якія, у залежнасці ад сезона, даюць веды вучням школ пра тое, якія народныя традыцыі дайшлі да нас ад продкаў. 
Лета адметнае некалькімі святамі, і музейныя работнікі ў межах заняткаў “Вяршыня лета” расказваюць дзецям, якія бавяць час у школьных лагерах, пра цудоўныя звычаі і абрады на Троіцу, Купалле, Спас, а таксама праводзяць для іх цікавыя гульні.
Як расказала нам дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Ларыса Сілівестрава, для дзяцей на летніх канікулах падрыхтавана шмат цікавага і карыснага. Акрамя таго, што яны могуць даведацца пра народня традыцыі, супрацоўнікі музея праводзяць экскурсіі на пастаяннай экспазіцыі, выстаўках “Магілёўскія дзённікі Канстанціна Сіманава”, “Беларусь у Вялікай вайне 1914 – 1918 гадоў”, пешаходную экскурсію “Вуліцамі нашага горада” і агранізоўваюць наведванне Дома-музея Пятра Алейнікава у Крывялі.  Дзеці наведваюць музей вельмі актыўна. Тут пабывалі групы вучняў гарадскіх школ, Чарнаручскага ВПК д/с — СШ. А пасля наведвання дзеці дзяляцца сваімі ўражаннямі з дапамогай малюнкаў у межах творчай акцыі “Музей вачыма дзяцей”.
Вольга ДАНІЛАВА.

Последние новости

Кожная пятніца - роднае, сваё!

Автопилот и 530 лошадиных сил под капотом. 50-тысячный зерноуборочный комбайн выпустил «Гомсельмаш»

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Какие социальные услуги наиболее востребованы у людей с инвалидностью? 

27 ноября 2026
Читать новость
Здоровые города и поселки

Отказ от курения как осознанный выбор. Информационно-образовательная акция проходит в Шклове

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

27 ноября 2026
Читать новость
Спадчына

Восеньскія вячоркі ў вёсках Шклоўшчыны

27 ноября 2026
Читать новость
Человек и закон

Комитетом госконтроля Могилевской области проведена проверка производителя строительных материалов

27 ноября 2026
Читать новость