У раённай бібліятэцы прайшоў Тыдзень роднай мовы

У раённай бібліятэцы прайшоў Тыдзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе грамадзянінам сваёй краіны, часткай свайго народа. 

Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру сваёй краіны. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала добрай традыцыяй для Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, важным святам для дзяцей і дарослых. 

«Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!» – пад такім дэвізам  у Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Тыдзень роднай мовы, які супрацоўнікі бібліятэкі напоўнілі цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі.

Падчас   правядзення акцыі «Размаўляй   са   мной   па-беларуску» у сценах бібліятэкі гучала мілагучная родная мова, супрацоўнікі і наведвальнікі размаўлялі толькі на беларускай мове, асаблівая ўвага чытачоў была звернута на кнігі беларускіх аўтараў.

У цэнтральнай бібліятэцы была аформлена выстава-прысвячэнне «Адкрый для сябе беларускую кнігу». Наведвальнікі выставы здзейснілі цікавае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі і пазнаёміліся з творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў-класікаў, а таксама з кнігамі сучасных беларускіх пісьменнікаў, іх асобнымі выданнямі і зборнікамі беларускай паэзіі і прозы.
    
Сапраўдным падарункам для наведвальнікаў цэнтральнай бібліятэкі ў Дзень роднай мовы стала  сустрэча творчых людзей, аматараў паэзіі на вечары паэтычнага настрою «З любоўю да роднага слова». З асаблівай цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства слухалі таленавітую зямлячку, паэтэсу ГалінуГрахольскую, яе шчырыя радкі, прысвечаныя роднай старонцы, маці, дзяцінству, каханню і знаходзілі ў іх… сябе, сугучныя ўспаміны, уласныя пачуцці і перажыванні. Паэтэса быццам абагуліла ў сваіх вершах усё тое, што блізка кожнаму з нас. І здавалася, няма ніякай дыстанцыі паміж прыхільнікамі паэтычнага радка і творцай, бо яднае іх адна зямля, імя якой Шклоўшчына.

Яркія і творчыя выступленні падаравалі прысутным таленавітыя землякі, аматары паэзіі і музыкі Лідзія і Мікалай Пунчанка, Пётр Печанькоў,  Антаніна Стасевіч.

З вялікім задавальненнем чытачы прынялі ўдзел ў фотамарафоне «Роднаму слову – прызнанне ў любові». На тэматычных паштоўках «Слова ў сэрцы» дарослыя і дзеці пісалі свае любыя беларускія словы і размяшчалі іх у сацыяльных сетках. У выніку правядзення марафону мы даведаліся аб тым, якія беларускія словы найбольш падабаюцца нашым чытачам. Актыўнасць праявілі чытачы бібліятэкі ў анлайн-чэленджы «Класічна… Патрыятычна», дасылаючы відэаролікі з чытаннем паэтычных твораў беларускіх пісьменнікаў, якія размяшчаліся на старонках сацыяльных сетак.

Праведзеныя мерапрыемствы пакінулі вельмі добрыя ўражанні. Кожны прысутны яшчэ раз адзначыў для сябе, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.  

Тамара Мінкіна
дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна»

Последние новости

Культура

Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

21 августа 2025
Читать новость
Урожай-2025

Хлеборобы в погонах: шкловские милиционеры помогают аграриям во время уборочной

21 августа 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси начала работу круглосуточная служба экстренной психологической помощи

21 августа 2025
Читать новость
101 информирует

Сельский сход прошел в деревне Кучарино

21 августа 2025
Читать новость
Школьные горизонты

Как помочь ребенку войти в учебный ритм после летних каникул, рассказала психолог

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Какие услуги оказывает социальный работник и в каких случаях, разъяснили в Минтруда 

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем