У Шклове будзе ўстаноўлены помнік П. Алейнікаву

У Шклове будзе ўстаноўлены помнік П. Алейнікаву
Таксама плануецца ўстаноўка помніка нашаму знакамітаму земляку. У хуткім часе ён будзе размешчаны каля раённага Дома культуры. Як паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Валозіна, ідэя стварэння помніка належыць грамадскасці Шклоўскага раёна. Аўтарам скульптурнай кампазіцыі з’яўляецца член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Бурація Расійскай Федэрацыі Аляксей Паўлючук. Выраблены аб’ект манументальнага мастацтва за спонсарскія сродкі.
– Помнік уяўляе сабой адзін з фрагментаў фільма «Трактарысты», выраблены з бронзы і граніту, – кажа Галіна Алегаўна. – Яго вышыня разам з пастаментам 2,25 метра. Спадзяёмся, што помнік вядомаму і ўсенародна любімаму савецкаму кінаакцёру ўпрыгожыць наш раённы цэнтр, стане элементам яго добраўпарадкавання і турыстычным аб’ектам, яркім прыкладам памяці аб слаўных земляках зямлі Шклоўскай.
Алена РАВЯКА.

Последние новости

Кожная пятніца - роднае, сваё!

Автопилот и 530 лошадиных сил под капотом. 50-тысячный зерноуборочный комбайн выпустил «Гомсельмаш»

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Какие социальные услуги наиболее востребованы у людей с инвалидностью? 

27 ноября 2026
Читать новость
Здоровые города и поселки

Отказ от курения как осознанный выбор. Информационно-образовательная акция проходит в Шклове

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

27 ноября 2026
Читать новость
Спадчына

Восеньскія вячоркі ў вёсках Шклоўшчыны

27 ноября 2026
Читать новость
Человек и закон

Комитетом госконтроля Могилевской области проведена проверка производителя строительных материалов

27 ноября 2026
Читать новость