У Сусветны дзень паэзіі знаёмім з творчасцю вядомага земляка

Цячэ ў Прасалах крынічка… Іскрыцца чыстай вадой пад блакітным небам і яркім сонейкам… Штодня сюды прыходзіць набраць вады Пётр Печанькоў. Для яго гэтая крынічка асаблівая – ён адзін з тых сяброў-энтузіястаў, якія яе аднаўлялі. Аднак нашай нагодай завітаць да Пятра Міхайлавіча была не столькі гэта, колькі яго цудоўныя вершы, якіх у яго, больш вядомага як мастака, вельмі шмат.
«Нарадзіўся ў вёсцы Слабодка, пасля заканчэння Бабруйскага мастацкага вучылішча пачаў сваю творчую дзейнасць, – Пётр Печанькоў расказвае пра сябе скупа. – Узнагароджаны медалём «За удзел у выстаўцы ВДНГ БССР». Маю граматы, дыпломы за ўдзел у разнастайных выстаўках рэспубліканскага і абласнога значэння».
Разгаварыўшы яго, даведваемся, что карані мастацкага таленту – у сям’і. Бацька працаваў у Александрыйскай і Старасельскай школах і выдатна маляваў. Да 6-га класа Петр Міхайлавіч вучыўся ў Александрыі, потым перайшоў у СШ №4 Шклова. Да гэтага часу цёпла ўспамінае сваіх настаўнікаў, а асабліва – Алену Фёдараўну Жаўняровіч. Менавітая яна прывіла яму любоў да роднай мовы. І менавіта яна ўжо для дарослага Печанькова была першай слухачкай яго вершаў і галоўным крытыкам.
Шмат год Пётр Печанькоў пражыў у абласным цэнтры. А на заслужаным адпачынку разам з жонкай вярнуўся на малую радзіму, у Слабодку, у бацькоўскую хату. Чаму? На гэтае пытанне Пётр Міхайлавіч адказвае вершамі:
Земляничным поцелуем лето
Вновь вскружило голову спросонок.
Легким ситцем трав, цветущих в поле,
Распахнула память занавеску.
И бегу я босиком по лужам,
Рассыпая радуг теплый ливень.
Здравствуй, здравствуй островок мой детства!
Где мне быть еще таким счастливым…
Зараз са сваім сябрам Мікалаем Пунчанка Печанькоў выступае перад вучнямі ў роднай Александрыйскай школе, чытаючы вершы на патрыятычную тэматыку. Год гістарычнай памяці для яго і ёсць магчымасць садзейнічаць падняццю народнага духа, жаданне ўнесці свой узнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі, радасць ад перамогі праўды і гістарычнай справядлівасці.
А яшчэ Год гістарычнай памяці для яго – гэта глыбока асабістая тэма, бо кніга «Памяць» захоўвае звесткі і пра яго загінуўшых продкаў. «Печанькоў Антон Ігнатавіч, нарадзіўся у 1915 годзе, вёска Слабодка, загінуў пад Мажайскам», – паведамляюць скупыя радкі.
Творчасць Пятра Печанькова шматгранная. Гэта і каханне, і прырода роднага краю, і гумар, і медыцына, і палітыка… Апошняе яго непакоіць як сапраўднага грамадзяніна сваёй дзяржавы і патрыёта. Таму і вырываецца крык душы ў паэтычных радках, напісаных у падтрымку братэрскай Расіі:
Люди! Ау!!! – всем сразу,
Срочно включайте свой разум.
На мир – отвечают отказом
Нелюди новой войны.
Але лепш за ўсё ў яго атрымоўваецца лірыка. Прыгожая, шчырая, напоўненая глыбокім замілаваннем. Вершаў у Пятра Печанькова па яго ж словах – на два зборнікі. Пакуль што не выдадзеныя і большасць з іх нідзе не друкавалася. Таму сёння на старонках нашай газеты яго чакае творчы дэбют.
* * *
Як на сустрэчу да каханай
Я крочу раніцай туды,
Дзе б’е струменьчык ратавальны
Крынічнай чыстае вады.
Сюды імкнуцца ўсе здалёку
Напоўніць розныя жбаны,
Тут рэчка любая для вока,
І Прасалы, і Карзуны.
Бывае час і наваколле
Звініць гітарнаю струной,
Калі сяброў збірае Коля,
Душы лячэбны супакой.
З дымком гарачая гарбатка
Ды скварка з вогнішча на хлеб.
Харошага напою чарка
І песня лепшая за рэп…
За ўсё нам трэба Бога славіць:
За шчасце з радасцю сустрэч
Няхай любоў у свеце правіць,
А ворагаў мы згонім прэч.
* * *
Дзверы адчыняю па вясне:
У хаце глуха, прыцемна ў куце.
Здымак маці з бацькам на сцяне,
Абразы глядзяць знямела ў смуце.
Халадок сірочы подых свой
Прыляпіў слязой на шкло вакенца.
Ад шчымлівай горычы такой
Сэрца ліхаманкай моцна б’ецца.
Я прыехаў зноў сустрэцца к вам,
Любыя мае і дарагія.
Родны дом цяпер як Божы храм,
Дзе жыве былога настальгія.
Час імклівы, супыні свой бег,
Зноў вярні дзяцінства з асалодай.
Сівізна валос лягла як снег
На раллі жыцця ўзнагародай.
Да цябе у кожнага любоў
Берагіня – спадчына святая.
Будзем жыць з падзякай да бацькоў,
Бо яна адзіная такая.
* * *
У меня есть сокровище –
Акварельные краски,
Радуг дивное скопище,
Путь в волшебные сказки.
Нежно, кончиком кисти
Семицветье открою
И восторженность жизни
На бумаге отмою.
Поделюсь благодатью,
Поцелуем от Бога,
Нарисую всем мир
У родного порога.