У вёсцы Крывель адсвяткавалі Дзень Пятра і Паўла

У вёсцы Крывель адсвяткавалі Дзень Пятра і Паўла
Таму ў мінулую сераду ў двары дома-музея Пятра Алейнікава было шматлюдна і весела. На свята сабраліся жыхары і госці населенага пункта. Святочная атмасфера лунала ў паветры. Ужо на ўваходзе кожны жадаючы мог прыняць удзел у латарэі, якую правялі супрацоўнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Ну а для аматараў і знатакоў рэчаў ручной работы была арганізавана выстава-продаж.
Адкрылі свята ганаровыя госці: старшыня Гарадзецкага сельскага Савета дэпутатаў Мікалай Ляшкевіч і дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Ларыса Сілівестрава. У сваіх выступленнях яны адзначылі значнасць свята і пажадалі ўсім прысутным здароўя, дабрабыту, а таксама берагчы народныя традыцыі і перадаваць іх сваім дзецям і ўнукам.
кривель 3.jpg
Артыстамі і калектывамі Гарадзецкага сельскага Дома культуры і Фашчаўскага сельскага клуба была арганізавана цікавая музычна- конкурсная праграма. Разам з вядучымі Тамарай Лёгкай і Святланай Стукалавай прысутныя ўспаміналі народныя прыкметы на Пятроў дзень, адгадвалі загадкі пра гаючыя травы, якія, дарэчы, цяпер трэба нарыхтоўваць. Асабліва захапляльнымі былі пятроўскія забавы, падчас якіх і дарослыя, і дзеці дэманстравалі спрыт, трапнасць, даставалі скарбы са дна марскога і нават парыліся бярозавымі венікамі. А песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці сталі выдатным музычным афармленнем свята.
Прыемным момантам у гэты дзень стала падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу па добраўпарадкаванню прыдамавой тэрыторыі. Перамогу на лепшае домаўладанне атрымала Тамара Бандуркова. А вось лепшыя кветнікі ў Станіславы Давідовіч, Людмілы Варанцовай, Марыі Давідовіч, Марыі Счастнай і Алены Махорынай. Прынесеную на свята выпечку журы таксама ацаніла, вызначыўшы лепшую хатнюю гаспадыню. Ёй стала Людміла Варанцова. Усім пераможцам Мікалай Ляшкевіч ўручыў граматы і памятныя сувеніры. За важкі ўклад у добраўпарадкаванне населенага пункта, дома-музея Пятра Алейнікава памятны падарунак атрымаў стараста і дырэктар дома-музея Юрый Махорын.
кривель 2.jpg
У завяршэнні свята Юрый Мікалаевіч яшчэ раз павіншаваў аднавяскоўцаў са святам, падзякаваў за ўдзел і пачаставаў духмяным пятроўскім караваем.
Наталля КАЗЕБРОДСКАЯ.
natali.ya1988@mail.ru
Фота Аляксандра РЫБАКОВА.

Последние новости

Без рубрики

Поздравление руководства Шкловского района с праздником Пасхи

20 апреля 2025
Читать новость
Досуг

Эксперт дал советы, какие в 2025 году выбрать обои

19 апреля 2025
Читать новость
Это наша с тобой биография

Это наша с тобой биография: Вера Костенко – на службе государству и народу

19 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победы

Неабыякавыя патрыятычныя нататкі ад Канстанціна Карнелюка

19 апреля 2025
Читать новость
В формате неформата

В формате неформата: восточный вектор Беларуси

19 апреля 2025
Читать новость
101 информирует

Шкловский РОЧС: о безопасности на Пасху и Радуницу

19 апреля 2025
Читать новость