Вершы карэспандэнта раённай газеты «Ударны фронт» увайшлі ў зборнік, які ўбачыў свет напярэдадні Дня беларускага пісьменства-2020

Вершы карэспандэнта раённай газеты «Ударны фронт» увайшлі ў зборнік, які ўбачыў свет напярэдадні Дня беларускага пісьменства-2020
«Васільковае поле Айчыны» – менавіта так называецца зборнік, які ўбачыў свет напярэдадні Дня беларускага пісьменства-2020. Кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» і аб’яднала аўтараў, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з Бялынніччанай. Гэта Зянон Фіш, Васіль Жудро, Мікола Падабед, Міхась Карпечанка, Наталля Батракова і інш.

 Сярод аўтараў дадзенай кнігі – і вядучы карэспандэнт раённай газеты «Ударны фронт» Вольга Данілава. Вашай увазе вершы, якія ўвайшлі ў зборнік.

Вольга ДАНІЛАВА

***
Жнівень. Вецер. Зоркі.
Горкі смак рабіны.
Ліры-летуценні
Сэрца паланілі.
Загарэўся месяц
У святліцы ночкі.
Жнівень. Вецер. Зоркі
За зямлёю сочаць.

Пралескі

Вясна на зямлі крывічоў.
Разводдзе. Раздолле. Крык чаек.
У ціхім лясочку я зноў —
Пралескі, пралескі шукаю.

Па травеньскіх травах бяжыш ты,
У зёлках купальскіх блукаеш,
Рвеш радасна спелыя вішні,
А я ўсё пралескі шукаю.

Пакрыецца снегам зямелька.
Ты будзеш адчайна гукаць
Мяне сярод белай завеі.
Я ж буду пралескі шукаць.

Трыялет

Зноў плача грамафон,
Зноў на душы самота.
Павольна льюцца ноты —
Зноў плача грамафон.
А за акенцам — слота,
Такі няўдалы фон.
Зноў плача грамафон,
Зноў на душы самота.

Последние новости

Урожай-2025

Единство в деле: работники завода газетной бумаги помогают убирать урожай

22 августа 2025
Читать новость
Урожай-2025

В Шкловском районе чествовали первого комбайнера-трехтысячника

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В Шкловском РЦСОН рассказали, что делать, если у близкого человека деменция

22 августа 2025
Читать новость
Культура

“Чытаем па-беларуску”. Медийные персоны озвучили знаменитые строки, ролики набирают популярность в Сети

22 августа 2025
Читать новость
Официально

Правительство утвердило стратегию по обращению с отходами

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Как родителям официально взять выходной на 1 сентября, рассказали в Минтруда

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем