«Васільковае поле Айчыны» – менавіта так называецца зборнік, які ўбачыў свет напярэдадні Дня беларускага пісьменства-2020. Кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» і аб’яднала аўтараў, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з Бялынніччанай. Гэта Зянон Фіш, Васіль Жудро, Мікола Падабед, Міхась Карпечанка, Наталля Батракова і інш.
Сярод аўтараў дадзенай кнігі – і вядучы карэспандэнт раённай газеты «Ударны фронт» Вольга Данілава. Вашай увазе вершы, якія ўвайшлі ў зборнік.
Вольга ДАНІЛАВА *** Жнівень. Вецер. Зоркі. Горкі смак рабіны. Ліры-летуценні Сэрца паланілі. Загарэўся месяц У святліцы ночкі. Жнівень. Вецер. Зоркі За зямлёю сочаць.
Пралескі
Вясна на зямлі крывічоў. Разводдзе. Раздолле. Крык чаек. У ціхім лясочку я зноў — Пралескі, пралескі шукаю.
Па травеньскіх травах бяжыш ты, У зёлках купальскіх блукаеш, Рвеш радасна спелыя вішні, А я ўсё пралескі шукаю.
Пакрыецца снегам зямелька. Ты будзеш адчайна гукаць Мяне сярод белай завеі. Я ж буду пралескі шукаць.
Трыялет
Зноў плача грамафон, Зноў на душы самота. Павольна льюцца ноты — Зноў плача грамафон. А за акенцам — слота, Такі няўдалы фон. Зноў плача грамафон, Зноў на душы самота.