Як святкавалі Каляды на Шклоўшчыне

Як святкавалі Каляды на Шклоўшчыне

У вёсцы Загор’е Каляды заўсёды былі асаблівым святам, пра што з цеплынёй успамінае краязнаўца з вёскі Загор’е Юрый Бабак. Ён кажа: «Каляды мы спраўляем тры вечары — 6, 13 і 18 студзеня. Кожны вечар мае сваю атмасферу, але галоўнае — гэта адчуванне еднасці і святасці». У гэты дні на стол ставілі посныя стравы, і першай заўсёды была куцця з пшаніцы. «Пшаніцу замочвалі, пары́лі ў печы, а потым дадавалі мёд, мак, ягады, сушаныя фрукты. Без куцці Каляды не бываюць», — усміхаецца Юрый. Побач заўсёды былі юшка з сухіх грыбоў, узвар з сухафруктаў, кісель з мёдам, боршч з пампушкай, рыба, пірагі, скавароднікі, халадзец.

Стол накрывалі белым даматканым абрусам, пад які клалі духмянае сена — успамін пра яслі, дзе нарадзіўся Хрыстос. «На покуці гарэла свечка — сімвал Віфліемскай зоркі. А калі на небе з’яўлялася першая зорка, сям’я садзілася за стол. Да таго моманту есці было нельга — дзень посны», — тлумачыць ён. Гаспадар перад вячэрай прыводзіў у парадак гаспадарку і жывёлу, запальвалі свечку, чыталі ўрывак з Евангелля пра нараджэнне Хрыста і пачыналі трапезу. «Першай стравай заўсёды была куцця. І абавязкова звалі Мароза: “Мароз, Мароз, хадзі куцьцю есці! А як не прыйдзеш, то я цябе пугаю паб’ю!”»

Юрый прыгадвае і прадказанні ўраджаю: «Гаспадар выцягваў з-пад абруса некалькі локанаў сена і правяраў іх даўжыню. Калі доўгія, то і жыта будзе каласістае, і лён буйны». Пасля вячэры пачыналі хадзіць па дварах з зоркай, спяваць калядкі. «На вёсцы гучалі гармонь і бубен — і адразу жыццё рабілася весялейшым. Каляды працягваліся да 18 студзеня. У гэтыя дні наведвалі родных і сяброў, спявалі песні ўсім — і хлопцам, і дзяўчатам, і нават старым бабулькам.

Ён кажа, што Каляды былі часам радасці, сустрэч і нават вяселляў — жаніліся і выходзілі замуж менавіта ў гэтыя святочныя дні. І сёння Юрый працягвае традыцыю: «Пшаніцу замочваю на ноч, раніцай парыу ў печы, дадаю мёд, арэхі, яблык, тоўчаны мак, мандарын і ізюм з ваніллю. І вось — сочыва гатова, як у дзяцінстве».

Последние новости

Культура

Концертная программа ансамбля «Песняры» прошла во Дворце культуры Молодечно 

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Семейный капитал на обучение: новые возможности для многодетных семей

13 июня 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Ярмарка «Пад пакровам купальскай Берагіні» – 11 июля в Александрии

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Госэнергогазнадзор призывает соблюдать правила безопасности на кухне

13 июня 2026
Читать новость
Культура

Квиз и караоке со звездой. «Славянский базар» отправится в «Васильковый тур» по областным городам

13 июня 2026
Читать новость
Здоровье

От мяса для шашлыка до фруктов. Как подготовить продукты на пикник — советы от врача-гигиениста 

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем