Ад Русі і Літвы да Беларусі: вытокі і генезіс беларускага народа

Ад Русі і Літвы да Беларусі: вытокі і генезіс беларускага народа

Фонд Шклоўскай цэнтральнай районнай бібліятэкі папоўніла кніга “Ад Русі і Літвы да Беларусі: вытокі і генезіс беларускага народа” — адна з самых папулярных навінак на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ад вядомага аўтарытэтнага аўтара, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Марзалюка.

Гэта унікальнае і яркае выданне аб нашай этнічнай і нацыянальнай тоеснасці, гісторыі нашага самаўсведамлення, нашай адметнасці. Нараджэнне любой нацыі заўсёды суправаджаецца з’яўленнем гістарычнай міфалогіі ці стварэннем такога варыянта гісторыі, у якім у якасці асноўнага суб’екта даследавання паказваецца гісторыя ўласнага народа. У нацыянальна вызначанай версіі гісторыі заўсёды ёсць свая ўнутраная логіка, свая іерархія асноўных прыярытэтаў і вартасцей. На этапе станаўлення нацыянальнай ідэнтычнасці новая нацыянальная гістарыяграфія заўсёды мае палітызаваны і міфалагізаваны характар. Гісторык з вучонага ператвараецца ў нацыянальнага ідэолага, з-пад пяра якога вымалёўваецца гістарычная традыцыя, уваскрашаецца пантэон нацыянальных герояў, якім супрацьстаяць адвечныя ворагі. Пра людзей, якія стваралі гэты пантэон, змагаліся за беларускую адметнасць, гэта кніга.

Кожны раздзел выдання, які адлюстроўвае той ці іншы этап развіцця тэрыторыі нашай Радзімы, змяшчае не только цікавыя факты жыцця нашых продкаў, але і адрозніваецца багатым наглядным матэрыялам.

Кніга будзе цікава шырокаму колу чытачоў.

Запрашаем Вас пазнаёміцца з прадстаўленым выданнем у нашай бібліятэцы.

Святлана Волкава, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Последние новости

Официально

Александр Лукашенко обозначил предложения Беларуси по мирной повестке. В фокусе — санкции, миграция, ИИ

28 октября 2025
Читать новость
Досуг

Почему нельзя хранить корм для животных на балконе зимой и как избежать порчи продукта

28 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

«Дай лесу новае жыццё»: шкловчане участвуют в акции семьями

28 октября 2025
Читать новость
Досуг

В Беларуси появился Лабубульба

28 октября 2025
Читать новость
Экономика

Какой курс доллара ждать белорусам в 2026 году

28 октября 2025
Читать новость
Общество

Выездной прием граждан в Шклове проведет начальник главного управления ЖКХ облисполкома

28 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем