Знаёмцеся: новыя кнігі ў шклоўскай бібліятэцы

Знаёмцеся: новыя кнігі ў шклоўскай бібліятэцы

10 пытанняў пра беларускія гарады і вёскі: для дзяцей малодшага школьнага узросту / Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 47 с. : іл.

Які беларускі горад у старажытнасці быў самым густанаселеным? Ці праўда, што першапачаткова старажытны Менск стаяў на іншым месцы? Навошта нашы продкі пабудавалі так шмат замкаў?

Чым адрозніваліся так званыя белыя хаты ад курных? Ці праўда, што некаторыя сучасныя вёскі некалі былі гарадамі? Чаму Нацыянальную бібліятэку Беларусі розныя замежныя выданні не раз уключалі ў спіс самых незвычайных і прыгожых збудаванняў свету? Які будынак у нашай краіне на сённяшні дзень з’яўляецца самым высокім?

На ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце знайсці адказ у кнізе «10 пытанняў пра беларускія гарады і вёскі», якая адчыніць перад вамі дзверы ў доўгі шлях беларускай гісторыі і культуры, запрошваючы да разважанняў над спадчынай, якая акружае нас. Пагрузіцеся ў яе старонкі, і вам адкрыюцца невядомыя раней факты і дасягненні, якія складаюць непаўторны калейдаскоп нашай багатай спадчыны.

Выданне прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Мы шчыра запрашаем Вас пазнаёміцца з прадстаўленным выданнем ў нашай бібліятэцы.

Святлана Волкава, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Последние новости

Досуг

Лук будет с кулак: что обязательно сделать с грядками в июне

5 июня 2026
Читать новость
101 информирует

Районные соревнования на лучшее формирование гражданской обороны прошли в Шклове

5 июня 2026
Читать новость
Общество

В Шклове обсудили поддержку семей с детьми‑инвалидами

5 июня 2026
Читать новость
Культура

Объединяя культуры. XV Республиканский фестиваль нацкультур проходит в Гродно

5 июня 2026
Читать новость
Официально

Подготовка к «Дожинкам-2026»: график и качество — на особом контроле

5 июня 2026
Читать новость
Общество

На «Белагро» названы победители смотра-конкурса «Лучший пахарь»

5 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем