Міхайлаў дзень: традыцыі продкаў

Міхайлаў дзень: традыцыі продкаў

У праваслаўнай традыцыі свята Архангела Міхала і ўсіх нябесных сіл бязцялесных адзначаецца 21 лістапада (8 лістапада па старым стылі). Гэта адзін з вялікіх царкоўных дзён, прысвечаны ўсім анёлам і арханёлам, а асабліва Міхалу — правадыру нябеснага воінства. Паводле паданняў, ён узначаліў анёлаў у барацьбе супраць Люцыфера і стаў сімвалам перамогі святла над цемрай.

У народнай культуры гэтае свята лічыцца мяжой паміж восенню і зімой. Людзі верылі, што ад Міхайлава дня пачынаюцца сапраўдныя халадзіны, таму стараліся сустрэць яго з чысцінёй у хаце і багатым сталом.

«Перед святам Міхайлавым у нашай вёсцы заўсёды панавала асаблівая атмасфера, — расказвае Юрый Бабак з Загор`я. — Напярэдадні гэтага дня кожная хата ператваралася ў сапраўдную майстэрню чысціні і ўтульнасці. Жанчыны старанна прыбіралі дом, падмяталі двор. І абавязкова — бялілі печ, каб яна свяцілася свежасцю, нібы сімвал абноўленага жыцця».

Хатнія гаспадыні пяклі духмяныя пірагі і піражкі, варылі з ільнянога семянi кісель з мёдам. У народзе казалі: святы Архангел Міхайла на белым кані прыносіць вестку пра зіму. Таму ільняны кісяль быў не проста пачастункам, а своеасаблівым абярэгам, праверкай сілы і гатоўнасці зерня.

Мужчыны ж у гэты дзень стараліся не брацца за хатнюю працу. Лічылася: калі парушыць звычай, то ад Міхайла да Юр’я можа быць голадны год — ураджай паб’юць маразы ці зальюць дажджы.

На святочным стале абавязкова стаяў збан з ільняным кісялём і мёдам, піражкі з капустай, пірог з брусніцай. У гаршку — пярловая каша, а ў талерцы — курага. Такім чынам людзі імкнуліся задобрыць у Міхайлаў дзень дамавіка, але найперш — самога Архангела Міхайла, каб ён абараняў дом і сям’ю ад бяды.

«Гэтыя традыцыі, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне, і сёння жывуць у нашай памяці. Яны вучаць нас павазе да працы, да прыроды і да святога, які стаіць на варце чалавечага жыцця», — упэўнены Юрый.

Последние новости

Из жизни села

В Шкловском районе дан старт массовой уборке зерновых и зернобобовых

21 июля 2026
Читать новость
Досуг

Витамины в каждой ягоде: лучшие способы заготовки клубники без варки

21 июля 2026
Читать новость
Общество

Более 300 школ Беларуси начнут работу в автоматизированной системе «Электронная школа» с 1 сентября

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

21 июля 2026
Читать новость
Официально

«Будем с хлебом — будем жить». Александр Лукашенко об уборочной кампании и продбезопасности

21 июля 2026
Читать новость
Официально

Техника, кадры и надежность сушильного хозяйства. Александр Лукашенко назвал главные условия успеха уборочной

21 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем