“Мілы сэрцу куток…” Жыхар вёскі Загорье расказаў пра сваю малую радзіму

“Мілы сэрцу куток…” Жыхар вёскі Загорье расказаў пра сваю малую радзіму

У кожнага чалавека ёсць свая родная старонка, адкуль пайшлі карані твайго роду, дзе ты зрабіў першыя крокі, сказаў першае слова, пазнаў пяшчоту і каханне, зразумеў кошт сяброўства і здрады, добрага і благога. Мілей і бліжэй да сэрца кожнага чалавека бацькоўская хата, гарлач малака, духмяны хлеб, зроблены матулінамі рукамі…

Для мяне такое месца – вёска Загор’е, назву якой далі ўзгорыстыя раўніны. Тут бярозавы гай шчодра адорвае па вясне бярозавым сокам. Праз вёску ў шырокі Днепр нясе свае воды сціплая рачулка Ульянка. Вясновы водар кветак чаромхі і прыгажосць яблыневага цвету, спевы птушак і яркія фарбы кветак чабору, восеньскія груздзі і чырвоныя ягады каліны… Усе гэта прыгажосць малой Радзімы, якая жыве ў сэрцы кожнага, хто тут нарадзіўся. А галоўнае – Загор’е славіцца сваімі працавітымі і таленавітымі людзьмі.

Ёсць што ўспомніць загор’еўцам, ёсць што расказаць нашчадкам.Калісьці вёску ўпрыгожваў яблынёвы сад, які шчодра адорваў яблыкамі і радаваў прыгажосцю бела-блакітных кветак. Гонарам вёскі былі вадзяны млын, драўляная капліца на могілках, хата-чытальня, вясковая пачатковая школа.

Вёска перажыла рэвалюцыю 1917 года, Вялікаю Айчынную вайну. Дарэчы, у гады ваеннага ліхалецця ў вёсцы размяшчаўся нямецкі штаб. Загор’е чакаў лёс соцен спаленых вёсак Беларусі. Па успамінах мясцовых жыхароў, фашысты планавалі вёску спаліць і нават 8 хат ужо былі знішчаны полымем, але адзін з нямецкіх камандзіраў раптам аддаў загад спыніцца. Усім загінуўшым і без звесткі знікшым ахвярам Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны мемарыяльны помнік, да якога і сёння прыносяць кветкі.

Ёсць яшчэ адно мястэчка, да якога не зарастае сцяжынка ў Загор’і. Гэта Данілава крынічка: чыстая, сцюдзёная, з празрыстай вадой. Месца, якое не толькі натоліць смагу, але і дасць адпачынак целу і душы. Вяскоўцы упэўнены, што у ёй самая лепшая і смачная вада.

Юрый БАБАК, жыхар вёскі Загор’е

Последние новости

Человек и закон

Прием граждан в Говядах проведет начальник Шкловского РОВД

30 июля 2025
Читать новость
Здоровье

Врач объяснил, когда насморк может быть опасен

30 июля 2025
Читать новость
101 информирует

31 июля в Шкловском районе будет проводится проверка системы оповещения

30 июля 2025
Читать новость
Общество

По востоку – грозы, по юго-востоку – сильные дожди. В Беларуси снова объявлен оранжевый уровень опасности

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Тарифы на железнодорожные перевозки пассажиров изменены в Беларуси

30 июля 2025
Читать новость
Из жизни села

Оперативная информация о ходе сельскохозяйственных работ в Шкловском районе по состоянию на 30 июля

30 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем