Шклоўскі краяўзнаўца расказаў пра абрад гукання вясны

Шклоўскі краяўзнаўца расказаў пра абрад гукання вясны

Каб развітацца з зімой і паскорыць надыход вясны,  якая нясе людзям цяпло і святло, пад канец сакавіка — пачатак красавіка праводзіцца прыгожы і радасны абрад «Гуканне вясны».

«Гуканне вясны» з’яўляецца адным з самых жыццесцвярджальных сярод беларускіх традыцыйных святаў.

Звычай праводзіць зіму і сустракаць вясну сыходзіць сваімі каранямі ў мінулае, да язычніцкіх продкаў беларусаў. Рытуалы, звязаныя з гэтым святам, яны праводзілі да тых часоў, пакуль не трэба было выходзіць на поле і рыхтаваць глебу да сяўбы. З прыходам на беларускія землі хрысціянства свята часта стала супадаць з царкоўным святам Благавешчанне.

Галоўнай фігурай свята з’яўляецца бусел. Месца святкавання выбіраецца на ўзвышшы, яно павінна быць прасторнае і светлае. Усё навокал упрыгожваецца стужкамі, рознакаляровымі папяровымі птушкамі, вырабамі з каляровых нітак, тканін і прыродных матэрыялаў. Самаробных птушачак мацавалі як мага вышэй, каб тыя птушкі, якія паляцелі восенню на поўдзень, хутчэй іх заўважылі. Таксама ўпрыгожваліся хаты, садовыя дрэвы, гаспадарчыя пабудовы. Да галінак прывязвалі яркія стужкі. Гэта сімвалізавала цвіценне. Продкі верылі, што дрэвы могуць «заразіцца» яркасцю і жывасцю стужак і хутчэй раскрыюць свае пупышкі.

Традыцыйна пякліся «буські» — невялікія птушкі са звычайнага цеста (мука, вада, соль). Буські раскладваліся ў акрузе, каб таксама прыцягваць увагу птушак, якія, згодна павер’ю, прынясуць вясну на сваіх крылах.

«Гуканне вясны» з’яўляецца не толькі яркім, але і музычным святам. Адзначалі яго ўсёй вёскай: спачатку дзяўчаты спявалі песні-вяснянкі. У іх вясна ўяўлялася маладой і прыгожай дзяўчынай, якую клікалі прыйсці на зямлю, прынесці цяпло і ўрадлівасць. А таксама прасілі сонца, каб хутчэй прагрэла зямлю. Кожная песня заканчвалася гучным заклікам: «Гу-у-у-у-у!».

Яшчэ адным знакавым момантам святкавання «Гукання вясны» былі карагоды. У іх дзяўчаты таксама зазывалі вясну, запрашаючы яе паўдзельнічаць у карагодзе. Карагод уяўляўся бясконцым кругаваротам жыцця і вечнай маладосці. Яго круглая форма сімвалізавала сонца.

Некаторыя людзі залазілі як мага вышэй — на дахі пабудоў альбо дрэвы, каб вясна і птушкі, якія яе неслі, маглі ўбачыць іх здалёк. Народныя гулянні працягваліся некалькі дзён. Людзі весяліліся, смяяліся, гулялі ў розныя гульні: у гэтага абрада не было выразнага сцэнарыя. Самым галоўным было паказаць вясне, што на зямлі добра. I гэта галоўная для яе прычына, каб хутчэй прыйсці. Акрамя таго, маладыя хлопцы і дзяўчаты ў гэтыя дні прызнаваліся адзін другому ў каханні. Лічылася, што вясна, як сімвал чысціні, прыгажосці і кахання, будзе дапамагаць закаханым. Хлопцы не толькі прызнаваліся ў сваіх пачуццях, але і прасілі рукі каханай.

«Гуканне вясны» — яркае і самабытнае народнае свята, якое да нашых дзён захавала сваю натуральнасць і жывасць.

Юрый БАБАК

Последние новости

Угол зрения

Штраф за куст: Польша объявила войну инвазивным растениям

13 июня 2026
Читать новость
Культура

Концертная программа ансамбля «Песняры» прошла во Дворце культуры Молодечно 

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Семейный капитал на обучение: новые возможности для многодетных семей

13 июня 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Ярмарка «Пад пакровам купальскай Берагіні» – 11 июля в Александрии

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Госэнергогазнадзор призывает соблюдать правила безопасности на кухне

13 июня 2026
Читать новость
Культура

Квиз и караоке со звездой. «Славянский базар» отправится в «Васильковый тур» по областным городам

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем