Святкаванне Дзядоў. Традыцыі Шклоўшчыны

Святкаванне Дзядоў. Традыцыі Шклоўшчыны

Памінанне памерлых — гэта неад’емная частка гісторыі і культуры чалавецтва. Малітвы за душы продкаў, святкаванне дзён памяці — важны складнік хрысціянскай традыцыі, асабліва ў праваслаўнай культуры Беларусі.

У нашай краіне Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год. Але галоўнымі лічацца Восеньскія Дзяды — іх яшчэ называюць Дзмітраўскімі, Вялікімі, Асянінамі, Тоўстым вячэрам. Яны прыпадаюць на лістапад і маюць асаблівы духоўны сэнс.

Восеньскія Дзяды праваслаўныя традыцыйна адзначалі на трэці тыдзень пасля Пакрова. У 2025 годзе гэтая дата прыпала на 1 лістапада — Дзмітраўскую бацькоўскую суботу. Акрамя таго, афіцыйна Дзень памяці ў Беларусі адзначаецца 2 лістапада — згодна з Указам Прэзідэнта № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.

«Я памятаю, як вечарам бабулі збіраліся за сталом і спявалі памінальныя песні, — узгадвае Юрый Бабак з вёскі Загор’е. — На Дзмітраўскія Дзяды ў Загор’і збіраліся ўсе суседзі. Стол накрывалі белым ільняным абрусам — гэта быў знак павагі да продкаў. Ежа была разнастайная, але некаторыя стравы былі абавязковымі: яешня — як сімвал жыцця, коліва — зварная пшаніца з мёдам, кісель — варылі з журавін або грыбоў, саланіна, мяса, крывяная каўбаса — бо да гэтага часу забівалі парася, хлеб — галоўны дар зямлі , суп-кісель з грыбоў — духмяны і сытны, драчэна са сліўкамі — салодкі ласунак у канцы вечара. Сядзелі моўчкі, зачэрпвалі па лыжцы кіселю ці іншай стравы, успаміналі. Потым спявалі памінальную песню. І зноў — дзве-тры лыжкі, моўчкі, з думкамі пра тых, каго няма…»


Рэцэпт драчэны са сліўкамі

Інгрэдыенты:

  • 4–5 яек
  • 2 сталовыя лыжкі цукру
  • 1 шклянка слівак
  • 1 шклянка мукі
  • 1–1,5 сталовыя лыжкі сметанковага масла
  • 1 сталовая лыжка цукровай пудры

Прыгатаванне:
Яйкі ўзбіць з цукрам да пены (прыкладна 15 хвілін), дадаць сліўкі, муку, хутка перамяшаць. Масу выліць на патэльню з растопленым маслам і запекчы ў духоўцы да румянасці. Падаваць гарачай, пасыпаўшы пудрай.

Альтэрнатыўны спосаб: на патэльню пакласці кавалачкі шпіка (прыкладна 1,5×1,5 см), вытапіць, выліць масу, запекчы і падаваць адразу, пасыпаўшы цукрам.

Гэта свята — не толькі памяць, але і жывая сувязь з тымі, хто быў да нас. Як кажа Юрый: «Дзяды — гэта дзень, калі мы разам, хоць і па-розныя бакі жыцця».

Последние новости

Официально

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Александра Лукашенко RT 

20 апреля 2026
Читать новость
Здоровье

Судэксперты рассказали, можно ли принимать антидепрессанты без назначения врача

20 апреля 2026
Читать новость
Я выбираю Шкловщину

В основе всего – любовь к технике: рассказываем про молодого специалиста ЗАО «Большие Славени»

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и закон

С 17 по 21 апреля ГАИ проводит профилактическое мероприятие «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

20 апреля 2026
Читать новость
Экономика

Белорусы могут отправлять деньги в Россию без комиссии через ЕРИП

20 апреля 2026
Читать новость
Природа и мы

Что посадить на кладбище? Пять альтернатив искусственным цветам назвали в Минприроды 

20 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем