Беларускае права: шлях праз стагоддзі

Беларускае права: шлях праз стагоддзі
Штогод 15 сакавіка, згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157, у нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі, год нараджэння якой – 1994. Аднак сучасная Канстытуцыя нашай маладой дзяржавы мае вялікія карані ў гісторыі. І дзе, як не ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, змогуць расказаць пра гэта.

– Самы першы наш збор законаў – Статут Вялікага Княства Літоўскага, – расказвае старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Гапеева. – Ён быў выдадзены ў 1529 годзе, меў канстытуцыйны характар і быў на той час самым дасканалым у Еўропе.

Статут ВКЛ удасканальваўся і выходзіў у рэдакцыях 1566 і 1588 гадоў. Дарэчы, рэдакцыя 1588 года захоўваецца ў Музеі гісторыі Магілёва. А ў музеі Шклова аб тых часах нагадвае экспазіцыя з тагачаснай сімволікай, партрэтамі відных грамадскіх дзеячаў. Напрыклад, Адама Чартарыйскага, уладальніка Шклова канца 18 ст., які прымаў удзел у распрацоўцы Канстытуцыі Рэчы Паспалітай – другой у свеце пасля Канстытуцыі ЗША.

Першая Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь была прынята 3 лютага 1919 года на 1-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Яна грунтавалася на Канстытуцыі РСФСР 1918 года і абвясціла Беларусь рэспублікай Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю, замацавала роўныя правы і абавязкі грамадзян.

У савецкі перыяд Канстытуцыя БССР некалькі разоў перавыдавалася. А ў суверэннай Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года, што стала адной з самых значных падзей у гісторыі Беларусі. На агульнанацыянальных рэферэндумах 1996 і 2004 гадоў у Канстытуцыю быў унесены шэраг правак.
Галоўнымі рысамі дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца палітычны плюралізм; замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайнасці форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, наяўнасць у іх узаемных абавязацельстваў; замацаванне ў якасці вектара для развіцця бягучага заканадаўства прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права; вяршэнства права; падзел і ўзаемадзеянне ўлад; прамы характар дзеяння норм Канстытуцыі.

Рэдакцыя Канстытуцыі БССР 1977 года, выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы, гістарычная літаратура, канверты і календары з партрэтам гаранта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і многае іншае знайшло сваё месца на міні-выстаўцы, якая размясцілася ў зале сучаснай гісторыі раённага музея. І кожны можа наведаць музей для таго, каб адчуць гонар за сваю дзяржаву, за яе гісторыю і сучасны дзень.


Последние новости

Без рубрики

Поздравление руководства Шкловского района с Днем работников физической культуры и спорта

17 мая 2025
Читать новость
Культура

Посмотрите, как в Шклове прошла “Ночь музеев”

16 мая 2025
Читать новость
Досуг

Арбузы в средней полосе: как добиться сладости, как на юге, без теплицы

16 мая 2025
Читать новость
Человек и закон

В КГК Могилевской области: контроль дал результат

16 мая 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко поблагодарил Россию за подготовку белорусских военных наравне с россиянами

16 мая 2025
Читать новость
Человек и закон

В Шклове за три года шесть человек похитили имущество сельхозпредприятия на сумму более Br190 тыс.

16 мая 2025
Читать новость