Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць акцыю «Падары немаўляці вышыванку»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць акцыю «Падары немаўляці вышыванку»

Адной з задач Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з’яўляецца выхаванне патрыятызму, любові да радзімы, павагі да народных традыцый. А гэта павінна ажыццяўляцца з самага ранняга дзяцінства. Таму і праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашай краіне акцыя “Падары немаўляці вышыванку”. У яе межах актывісты БРСМ наведваюць радзільныя дамы і аддзяленні, урачыста ўручаюць маладым мамам і іх немаўлятам падарункі з нацыянальным беларускім арнаментам.

У Шклове акцыя прайшла 28 чэрвеня. У гэты дзень у радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы завітала сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ ЦРБ Анастасія Рабчанка. Яна ўручыла жанчынам, якія зусім нядаўна сталі мамамі – шклаўчанцы Таццяне Дубоўскай і Рузане Паўлавай з Александрыі – чэпчыкі з беларускім арнаментам, а таксама расказала пра яго значэнне.

Дарэчы, у абедзвюх жанчын нарадзіліся дачушкі, і прычым у Таццяны гэта ўжо трэцяя дачка, у Рузаны — другая. Імёны ім пакуль не прыдумалі, аднак у адным можна быць ўпэўненым – дзяўчаткі вырастуць сапраўднымі прыгажунямі і сапраўднымі беларусачкамі.

Последние новости

Досуг

Знаете ли вы, какие ошибки при посеве моркови приводят к мелким корнеплодам?

8 мая 2026
Читать новость
Общество

9 мая в Беларуси состоится общенациональная минута молчания

8 мая 2026
Читать новость
Школьные горизонты

Общешкольная линейка в гимназии Шклова напомнила о цене Великой Победы

8 мая 2026
Читать новость
Официально

Заседание штаба по подготовке к «Дожинкам-2026» прошло в Шклове

8 мая 2026
Читать новость
101 информирует

Шкловский РОЧС: о пожарной безопасности на производстве

8 мая 2026
Читать новость
В мире

Сейм Польши рассмотрел предложение о вотуме недоверия главе Минздрава на фоне кризиса в здравоохранении

8 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем