“Давайце думаць і размаўляць па-беларуску!” 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

“Давайце думаць і размаўляць па-беларуску!” 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Пачну з таго, што беларуская мова распаўсюджана не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў памежных рэгіёнах Літвы, Польшчы (мае статус рэгіянальнай), Расіі і Украіны. Па-беларуску размаўляюць паміж сабой эмігранты ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, іншых краінах. Беларуская мова аб’ядноўвае больш за 15 мільёнаў беларусаў свету.
Літаратурная беларуская мова налічвае ад 250 да 500 тысяч слоў, а дыялектная – 1,5-2 мільёны слоў. Больш таго, у нас існуюць сотні гаворак, прычым нярэдка адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі!  
Мілагучнасць маёй мовы абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага санорнага гука “ў”. 
На жаль, колькасць беларускамоўных школьнікаў у нас імкліва змяншаецца, на роднай мове вучацца лічаныя адзінкі. У нас няма ніводнай ВНУ, дзе б вялося навучанне па-беларуску. І гэта ў той час, калі навучанне ажыццяўляецца па-англійску, па-нямецку, па-польску, па-кітайску…
Адным з яркіх скульптурных увасабленняў адметнасці мовы з’яўляецца помнік літары “Ў”, усталяваны ў Полацку ў 2003 годзе. Адметна, што ля падножжа помніка выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”. 
 
І як добра, што ў нас буяюць і ззяюць сапраўдныя астраўкі беларускасці. Роднае слова жыве на старонках многіх СМІ, на радыё і тэлебачанні. 
Не магу не адзначыць, што 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы,  беларусы традыцыйна пішуць агульнанацыянальную дыктоўку. З’явіліся   бясплатныя курсы «Мова ці кава», якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў Мінску, іншых гарадах. Значнай духоўнай культуралагічнай з’явай стала і стварэнне  новых курсаў – “Мова нанова”.
Проста высакародна, што ў нас нарэшце з’явілася сацыяльная рэклама “Смак беларускай мовы” і “Родныя даты”. У Беларусі праходзіць традыцыйны штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Некаторыя  замежныя вытворцы ўжо не першы год рэкламуюць сваю прадукцыю па-беларуску.  
Хто не шануе роднае, той не шануе ні сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто саромеецца сваёй мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. Саромеючыся роднай мовы, мы  крыўдзім увесь народ. 
Давайце разам думаць і размаўляць па-беларуску!
Канстанцін КАРНЯЛЮК, педагог

Последние новости

101 информирует

Шкловский РОЧС напоминает о безопасности детей

2 августа 2025
Читать новость
Здоровье

Какие анализы необходимо сдать для оценки состояния почек? Отвечает врач

2 августа 2025
Читать новость
Экономика

Взносы в ФСЗН: что изменится с 18 августа

2 августа 2025
Читать новость
Без рубрики

На Бали петух с лезвием смертельно ранил мужчину

2 августа 2025
Читать новость
Здоровье

Специалисты районного центра гигиены и эпидемиологии выявили одиннадцать нарушений в торговых объектах

2 августа 2025
Читать новость
Человек и закон

Почему люди ведутся на схемы мошенников? Отвечают медсудэксперты

2 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем