Наша меркаванне: выхоўваць патрыётаў трэба з маленства і праз гістарычную праўду

Наша меркаванне: выхоўваць патрыётаў трэба з маленства і праз гістарычную праўду

Не так даўно аўтару гэтых радкоў пашчасціла пабываць у раённым Доме культуры, дзе ў рамках маладзёжнага патрыятычнага праекта «Песня роднай зямлі» навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў паказвалі спектакль па паэмах Алеся Казекі «Марыйка» і «Медуніца», прысвечаны трагедыі вёскі Боркі Кіраўскага раёна, спаленай разам з жыхарамі ў чэрвені 1942 года.

Гэты спектакль з мінулага года падарожнічае па розных гарадах Магілёўскай вобласці. На Шклоўшчыне ўпершыню быў прэзентаваны восенню. Тады яго гледачамі сталі падлеткі-старшакласнікі. У гэты ж раз сабралі меншых дзяцей. Арганізатары ўсур’ёз хваляваліся: ці зразумеюць маленькія гледачы глыбінны сэнс спектаклю, ці не будуць паводзіць сябе шумна… Але гадзіна прайшла ў цішыні. Дзеткі заварожана глядзелі на сцэну, а пасля закачэння спектакля гучна пляскалі ў далонькі. 

Так, магчыма, дзеці з прычыны ўзросту зразумелі не ўсё, што хацеў сказаць аўтар паэм. Аднак сіла мастацтва зрабіла галоўнае – дастукалася да іх сэрцаў. А на тое, каб растлумачыць сэнс, ёсць настаўнікі. І чым раней гэта будзе адбывацца, тым больш шансаў на тое, што новае пакаленне не будзе страчаным, што дзеці вырастуць сапраўднымі патрыётамі, якія разумеюць, что такое чорнае і белае, наколькі небяспечныя любыя праявы нацызму і фашызму.

«Якім будзе наша заўтра?» – агучыў пытанне Аляксандр Лукашэнка пад час Паслання беларускаму народу і Парламенту. Адказ на яго павінен даць кожны з нас самому сабе. І кожны з нас павінен запомніць словы нашага Прэзідэнта: «Спачатку краіну накрывае «мяккая» культурная экспансія, мяккая сіла, а потым топча бот замежнага найміта».

Заходняя культурная экспансія, адрачэнне ад мінулага, ад сваіх традыцый, гістарычнае забвенне – гэтыя моманты няхай і не раптоўна, але вядуць да вялікай бяды. Да страты незалежнасці, да страты краіны… І асаблівая ўвага ў супрацьдзеянні гэтаму павінна быць нададзена маладому пакаленню. Да яго трэба даносіць гістарычную праўду пра вайну, пра генацыд, пра подзвіг народа… І лепей за ўсё гэта можна зрабіць сродкамі мастацтва, бо яно ўздзейнічае на менавіта на эмацыйную сферу.

«Ойча наш, да Цябе на Нябёсы У пакоры звяртаюся я: Ад бяссэнсавых лютых забойстваў Збаві, Госпадзі, людзі Твая!», – гучыць са сцэны малітва Марыйкі. У ёй – увесь боль, увесь жах, які праз пакаленні дайшоў да нас сённяшніх. Для таго, каб мы памяталі і не дапусцілі паўтарэння…

Последние новости

Экология

Внимание! Конкурс на лучший детский рисунок на экологическую тематику

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси можно будет увидеть полное лунное затмение

6 сентября 2025
Читать новость
В мире

На Сахалине бездомный кот ежегодно сам приходит на осмотр в ветклинику

6 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

Диетолог рассказала о симптомах гипогликемии при диабете

6 сентября 2025
Читать новость
Культура

След в истории: как Аполлон Кривошеин стал частью Шклова

6 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

Пересмотрен перечень болезней с бесплатным обеспечением препаратами, не входящими в Республиканский формуляр лексредств 

6 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем