«Прыйшла каляда, адчыняй варата!» Як захоўваюць народныя традыцыі ў вёсцы Кучарына

«Прыйшла каляда, адчыняй варата!» Як захоўваюць народныя традыцыі ў вёсцы Кучарына

Здаўна Каляды лічыліся ледзьве не самым вясёлым часам для нашых продкаў. Часам, калі хадзілі па вёсках калядоўшчыкі з казой, калі гучалі песні і добразычлівыя пажаданні, а дзяўчаты варажылі, імкнучыся даведацца пра свой лёс. Сёння народныя традыцыі не забытыя, а набываюць новае гучанне.

Загадчык Кучарынскага сельскага клуба-бібліятэкі Святлана Рыбакова пра святкаванне Каляд ведае з расповядаў сваёй бабулі. І з задавальненнем дзеліцца з намі гэтымі ведамі.

– Пасля заканчэння паста 6 студзеня збіралася ўся сям’я і гатавалі кашу з пярловай крупы, – расказывае Святлана Цімафееўна. – Каша была не посная, у яе дабаўляліся шкваркі і прыправа. Потым гэтую кашу – куццю – ставілі на покут, дзе віселі іконы. А ў час святочнай вячэры засцілалі стол новым абрусам, клалі сена, і ў сена ставілі кашу. Гэта сімвалізавала нараджэнне Хрыста ў яслях.

Кашу не дазвалялася есці да таго моманту, пакуль на небе не з’явіцца першая зорка, якая і апавяшчала, што Хрыстос нарадзіўся. На святочным стале стаялі 7 альбо 12 страў. Стараліся гатаваць самыя разнастайныя стравы, ад агародніны да пальцам піханай каўбасы. У куццю часам клалі манетку. Калі гаспадар, які першым спрабаваў кашу, выцягне яе, увесь год у хаце будзе багацце і дабрабыт.

7 студзеня гаспадар падымаўся рана і ішоў да студні набраць вады для таго, каб увесь год былі сілы і здароўе.

 З 8 студзеня моладзь хадзіла калядаваць. Ні адна хата не зачынялася ў гэтыя дні: гаспадары чакалі калядоўшчыкаў, надзялілі іх рознымі прысмакамі, лічачы, што іх пажаданні прынясуць здароўе і дабрабыт на ўвесь год. Калядаванне працягвалася да Шчодрага вечара – 13 студзеня.

Маладыя дзяўчаты ў гэтыя дні збіралісь разам і варажылі на лёс аж да Хрышчэння – 19 студзеня. Спосабы варажбы былі розныя. Напрыклад, складвалі ў палатняную торбачку арэхі і выцягвалі. Хто выцягне парную колькасць – у гэтым годзе выйдзе замуж. Часта звалі жанчыну, якая мае добрую сям’ю. Дзяўчаты складвалі ў торбачку з крупамі пярсцёнкі і прасілі жанчыну выцягнуть. Чый пярсцёнак выцягнуць – тая і выйдзе першай замуж.

Абрад калядавання Святлана Рыбакова пачала адраджаць разам з мясцовымі дзеткамі, ходзячы па вёсцы ў Шчодры вечар. Потым вясковыя жанчыны старэйшага ўзросту таксама высказалі жаданне прыняць ўдзел у народных абрадах.

– Нашы жанчыны расказваюць, што раней, калі вёскі былі вялікімі, яны таксама хадзілі, калядавалі, – расказвае Святлана Цімафееўна. – Цікава паслухаць іх, супаставіць, як было раней і як зараз. Да народных абрадаў я цягнуся ўсёй душой. Мы і Вялікдзень святкуем, як раней было, і Тройцу.

Галоўнай у абрадзе калядавання з’яўляецца каза – сімвал урадлівасці. Мядведзь – сімвал багацця і здароўя, зорка – сімвал цеплыні. Спакон вякоў ідзе па нашых вёсках каляда, дорачы людзям шчасце!

Последние новости

Культура

Концертная программа ансамбля «Песняры» прошла во Дворце культуры Молодечно 

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Семейный капитал на обучение: новые возможности для многодетных семей

13 июня 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Ярмарка «Пад пакровам купальскай Берагіні» – 11 июля в Александрии

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Госэнергогазнадзор призывает соблюдать правила безопасности на кухне

13 июня 2026
Читать новость
Культура

Квиз и караоке со звездой. «Славянский базар» отправится в «Васильковый тур» по областным городам

13 июня 2026
Читать новость
Здоровье

От мяса для шашлыка до фруктов. Как подготовить продукты на пикник — советы от врача-гигиениста 

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем