Прывівае любоў да роднай мовы

Прывівае любоў да роднай мовы
Калі настаўнік любіць сваю працу, дзяцей, то абавязкова дасягне поспеху. Кацярына Аляксееўна выкладае свой прадмет так, каб вучням было цікава на ўроках. Літаратура, на яе думку, галоўны з прадметаў, які выхоўвае асобу дзіцяці як чалавека ў самым лепшым сэнсе гэтага слова. Яе вучні не цураюцца род¬най мовы, бо яна вельмі прыгожая і мілагучная. Самай высокай узнагародай за сваю працу настаўніца лічыць неабыякавасць дзяцей да свайго прадмета. 
– Я вельмі люблю сваю прафесію і жыву ёю, – гаворыць Леташкова. – Мае вучні вельмі старанныя і добра размаўляюць на беларускай мове, з задавальненнем чытаюць. Свае веды яны шматразова пацвярджалі на раённых і абласных алімпіядах, станавіліся іх прызёрамі, мелі добрыя вынікі і па цэнтралізаванаму тэсціраванню па прадмету. У сучасны момант ганаруся сямікласніцамі Марынай Балаханавай і Вікторыяй Галезнік, дзевяцікласніцамі Надзеяй Котавай, Ангелінай Красаковай, Ірынай Лізуновай, Крысцінай Юр’евай і іншымі. Вельмі старанны 9 “Б” класс.
Кацярына Аляксееўна ўпэўнена, каб дакрануцца да душы кожнага вучня, настаўнік абавязкова павінен быць проста добрым чалавекам. Толькі праз асабісты прыклад можна прывучыць дзетак да неабходнасці дбаць пра захаванне і развіццё невычарпальных скарбаў народнай мудрасці. Настаўніца беларускай мовы імкнецца, каб вучні палюбілі родную мову, каб хацелі размаўляць на ёй, глыбей пазнавалі і спасцігалі таямніцы роднага слова. Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на практыцы. Таксама Леташкова з задавальненнем прывівае дзецям любоў да твораў выдатных беларускіх пісьменікаў: Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна і многіх іншых. 
Выбар прафесіі – важны крок у жыцці. Калісьці ён стаяў і перад Кацярынай. Дзяўчына захаплялася беларускай мовай, таму перавагу і аддала ёй, паступіла ў Магілёўскі педагагічны інстытут. Дыпламаваным спецыялістам вярнулася ў родны Слаўгарадскі раён, некаторы час працавала арганізатарам у школе і толькі праз тры гады заняла месца настаўніка. Праз некаторы час іх населены пункт папаў у зону адсялення пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС і Леташкова вымушана была памяняць месца жыхарства. Так яна прыехала ў наш горад, працаўладкавалася ў СШ №4. З той пары мінула больш за дваццаць гадоў. І ўвесь гэты час настаўніца беларускай мовы і літаратуры дае сваім вучням трывалыя веды.
 
 – Вельмі хачу, каб дзеці ведалі і шанавалі традыцыі і культуру роднага краю, – дзеліцца думкамі Кацярына Аляксееўна. – Мару, каб мова наша гучала не толькі на ўроках у школе, але і ў доме кожнага беларуса, каб нашы ўнукі і праўнукі таксама маглі дакрануцца душою да скарбаў, назапашаных вякамі. Спадзяюся, што мае вучні стануць людзьмі з вялікай літары. А гэта лепшая ўзнагарода для мяне, як настаўніка беларускай мовы і літаратуры.
Марына РАНДЗІЦКАЯ.

Фота Аляксандра РЫБАКОВА.

Последние новости

"Александрыя збірае сяброў"

«Купалье» в Александрии: где оставлять машины и как попасть на праздник

10 июля 2026
Читать новость
Кожная пятніца - роднае, сваё!

«Брестские носки» выпустили новые модели в стиле «Столичных» и «Любимой Алёнки»

10 июля 2026
Читать новость
Общество

Трудовое лето с пользой проводят учащиеся Шкловского колледжа

10 июля 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Наш опрос: с каким настроением шкловчане собираются на праздник «Купалье»

10 июля 2026
Читать новость
Общество

Как рассчитывается больничный для начинающих трудовую деятельность, рассказали в Минтруда

10 июля 2026
Читать новость
Общество

Сезон охоты на бекаса открывается в Беларуси 11 июля

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем