«Райскія яблычкі» – самыя крэатыўныя. Падапечныя РЦСАН прынялі ўдзел ў новым конкурсе

Для людзей з інваліднасцю няма абмежаванняў. Нават калі падвяло здароўе, людзі ўсё роўна могуць жыць насычаным і цікавым жыццём, займацца спортам, ездзіць на экскурсіі… Пацвярджаюць гэта конкурсы, спартакіяды і іншыя мерапрыемствы, у якіх пастаянна прымаюць удзел падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Так, зусім нядаўна – 16 жніўня – яны прымалі ўдзел у спартыўна-інтэлектуальным конкурсе «Яблычны Спас – здароўя ўсім прыпас» у Круглым. На гэты конкурс Круглянскі РЦСАН запрасіў акрамя шклаўчан гасцей з Талачына і Бялынічаў.
«Наша каманда «Райскія яблычкі» ўдзельнічае ў конкурсе не першы год, – адзначае загадчыца аддзялення Кацярына Данілкіна. – І заўсёды з цудоўным настроем. Такія конкурсы садзейнічаюць самарэалізацыі, развіццю творчых здольнасцей, умацаванню сяброўскіх узаемаадносін…»
Найбольш шклаўчанам запомніўся конкурс «Угадайка!», дэманстрацыя спасаўскай стравы, на якой яны прэзентавалі пірог-маннік з яблыкамі і карыцай, а таксама экскурсія на экатуркомплекс «Мікалаеўскія пруды». І таму прывезлі яны з конкурса не толькі Дыплом «Самым крэатыўным» і памятны сувенір, аднак і шмат добрых уражанняў.