Суб’ектыўны погляд: назавем – вуліца Вялікай Перамогі
Вядома, назва вуліца Калгасная не адпавядае жыццёвай рэальнасці. Няма сельскагаспадарчых арцеляў, у гонар якіх яна была названа.
Наспела неабходнасць даць вуліцы новую назву. Таму пад час чарговай юбілейнай даты будзе дарэчы адзначыць перамогу нашых народаў у Вялікай Айчыннай вайне. Толькі пры гэтым варта ўлічыць адзін нюанс. Не скарыстоўваць дату 70-годзе, а проста назваць – вуліца Влікай Перамогі.
Гэта назва надоўга застанецца ў гісторыі горада. Справа ў тым, што ў нас наперадзе 80-годдзе, 90-годдзе і наступныя юбілейныя даты. З часам 70-годдзе страціць рэальнасць, як цяпер Калгасная. Большасць яе жыхароў скептычна будзе ўспрымаць вуліца 70-годдзя Перамогі.
Давайце вуліцу Калгасную назавем – вуліца Вялікай Перамогі.
Леанід АНЦІПЕНКА,
член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.