«Тыдзень знакамітых людзей Шклоўшчыны» — пад такой назвай прайшоў мінуўшы тыдзень ў нашым раёне
Актыўна праходзіла знаёмства са знакамітымі людзьмі Шклоўшчыны ва ўстановах адукацыі. Так, у сярэдняй школе №4 г.Шклова класныя кіраўнікі праводзілі класныя і інфармацыйныя гадзіны, пры гэтым пошук матэрыялу пра знакамітых землякоў вялі самі вучні, а таксама прайшла спартыўная віктарына «Нашы землякі – алімпійскія чэмпіёны», брэйн-рынг «Знакамітыя землякі». А выпуск школьнай газеты, прысвечаны гэтаму тыдню дазволіў кожнаму вучню ад пачатковых класаў да старэйшых пазнаёміцца са славутымі землякамі.
У ДУА «Забродская сярэдняя школа Шклоўскага раёна» гэты тыдзень пачаўся з мерапрыемства для 2-4 класаў «Акрыліліся на зямлі Шклоўскай. А.Г.Лукашэнка – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь». З цікавасцю прайшлі круглы стол «Героі Савецкага Саюза – нашы землякі», гульня-віктарына «Пазнай асобу», літаратурная гасцёўня «Жыццё і творчасць пісьменнікаў-шклаўчан: Яўгена Крупенькі, Алеся Жыгунова, Анатоля Сербантовіча, Міколы Лесюкова і інш.», вусны часопіс «Чалавек слаўны працай. Удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы» і іншыя. Да правядзення тыдня былі задзейнічаны як педагогі, так і вучні 11 класа Кацярына Іванова і Андрэй Пятроў.
Вучні ДУА «Гарадзішчанская сярэдняя школа Шклоўскага раёна» наведалі музей нашага знакамітага земляка Пятра Алейнікава ў Крывялі. Пасля накіраваліся ў Фашчаўку, дзе знаходзіцца знакаміты «Фашчаўскі ёлупень». Акрамя гэтага паглядзелі фільм пра жыццё і творчасць Пятра Алейнікава і прэзентацыю «5 прычын наведаць Шклоў» (на здымку).
Зусім яшчэ юнае пакаленне і моладзь павінны ведаць тых людзей, якія праславілі наш край. Вучыцца мужнасці, працавітасці, самаадданнасці на прыкладах іх жыцця.
Наталля КАЗЕБРОДСКАЯ.
Фота Аляксандра РЫБАКОВА.