У Чарнаруцкай бібліятэцы 25 мая быў адзначаны Дзень ручніка

У Чарнаруцкай бібліятэцы 25 мая быў адзначаны Дзень ручніка
У Чарнаруцкай бібліятэцы 25 мая быў адзначаны Дзень ручніка. Для наведвальнікаў бібліятэкі была аформлена выстава-экспазіцыя «Беларускі ручнік», на якой прадстаўлены ручнікі жыхароў навакольных вёсак з фонда краязнаўчага кутка бібліятэкі.

Прысутныя даведаліся аб паходжанні ручніка і аб тым, якое прызначэнне прыдавалася яму ў жыцці нашых продкаў. Мясцовая жыхарка Галіна Уладзіміраўна Анцюкова прадставіла прысутным сямейную рэліквію – ручнік сваёй бабулі Марыі з надпісам «Работа и мучитъ и кормитъ и учитъ», вышыты яшчэ прыкладна ў 1920-1930 гадах мінулага стагоддзя.

Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з матэрыяламі этнаграфічнай экспедыцыі «Тайна беларускага ўзору», праведзенай Чарнаруцкай бібліятэкай разам з супрацоўнікамі Шклоўскага раённага краязнаўчага музея і Чарнаруцкай школы па вёсках Чарнаручча, Ступляны, Рамшына, з мэтай вывучэння этнаграфічных тканін асобнай мясцовасці.

Бібліятэкар Чарнаруцкай бібліятэкі  Аліна Салаўёва

Последние новости

101 информирует

Сельский сход с участием Шкловского РОЧС прошел в деревне Окуневка

20 мая 2026
Читать новость
Общество

Выпускные экзамены для девятиклассников пройдут в Беларуси с 1 по 10 июня

20 мая 2026
Читать новость
Общество

Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

20 мая 2026
Читать новость
Общество

В Шкловском колледже прошла встреча с подростками в рамках программы «Забота»

20 мая 2026
Читать новость
Общество

Какой будет погода в Беларуси сегодня, рассказали синоптики

20 мая 2026
Читать новость
Общество

Курс — на качественные корма: кормозаготовительную кампанию обсуждали на областном семинаре в Шкловском районе

19 мая 2026
Читать новость