У День роднай мовы узгадваем словы запаведнага Палесся разам з жыхаркай Гавядаў

У День роднай мовы узгадваем словы запаведнага Палесся разам з жыхаркай Гавядаў
Беларуская мова багатая на цікавыя словы і дыялекты. І найперш імі вызначаецца запаведны край лясоў і рэк – беларускае Палессе. Нездарма палешукоў, якія шмат гадоў жывуць у іншых краях, можна  пазнаць па асабліваму говару.

Алена Андрэйкавец, дыспетчар ААТ «Гавяды-Агра» – УКХ» ужо больш за 20 гадоў жыве на Магілёўшчыне. Але і зараз прыемны голас жанчыны вымаўляе звыклыя нам словы з непаўторным палескім акцэнтам. «Я родам з Брэсцкай вобласці, са Століншчыны, – расказвае жанчына. – І на маёй малой радзіме сапраўды іншае маўленне. Напрыклад, мы ніколі не кажам «што», толькі «шо». І ўвогуле, шмат слоў, якія больш не пачуеш нідзе».

Так, Століншчына вядомая сваімі ганчарнымі вырабамі. Гаршкі там называюці «злівачы», збаны для малака – «кухлікі». «Палессе адрозніваецца незвычайнай прыродай, – расказвае Алена Лявонцьеўна. – У нас шмат сасновых лясоў і балот. Адпаведна, шмат грыбоў і ягад. І называем мы іх не так, як на Магілёўшчыне. Журавіны – чырвоныя ягады, чарніцы – чорныя ягады, альбо чэрніцы… Так і кажам: «пойдэм по чэрніцы».

Жанчына прызнаецца, што вельмі сумуе па сваёй малой радзіме і імкнецца з сям’ёй двойчы на год пабываць у бацькоўскай хаце. «Малая радзіма – гэта святое», – лічыць жанчына.  

Последние новости

Досуг

Урожай лука и чеснока вырастет втрое, если использовать этот солевой раствор

11 мая 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко обозначил важность оснащения войск современным вооружением для решения задач обороны

11 мая 2026
Читать новость
Официально

Вопросы благоустройства и безопасности обсудили в Шкловском райисполкоме

11 мая 2026
Читать новость
Человек и закон

В парке нельзя, на даче можно: какой штраф грозит в Беларуси за сорванную сирень

11 мая 2026
Читать новость
Общество

Первый в сезоне смерч случился под Могилевом (видео)

11 мая 2026
Читать новость
Здоровые города и поселки

В Шкловском колледже провели квест в рамках акции «Беларусь против табака»

11 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем