У дзіцячым садзе №4 прайшло патрыятычнае мерапрыемства

У дзіцячым садзе №4 прайшло патрыятычнае мерапрыемства

Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў – гэта не толькі выхаванне любові да роднага дома, сям’і, дзіцячага сада, горада, але і выхаванне паважлівых адносін да культурнага набытку свайго народа, сваёй нацыі, дзяржаўнай сімволікі, традыцый дзяржавы і агульнанародных свят.

У межах Года міру і стварэння ў кастрычніку ў ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Шклова» прайшла музычная забаўка, якая была накіравана на замацаванне ў дашкольнікаў уяўленняў аб сімвалах Беларусі, развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну.

У гульнявой форме дзеці здзейснілі падарожжа па гісторыі Беларусі. У інтэрактыўнай гульні выхавацель Лізавета Генадзьеўна Рыхліцкая са сваімі выхаванцамі гаварылі аб прыгажосці і непаўторнасці беларускага краю, знаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі нашай краіны, яе дзяржаўнымі сімваламі, дзяліліся ведамі аб нашай Радзіме, удзельнічалі ў віктарыне, спявалі, танчылі і чыталі вершы пра Беларусь. Бацькі таксама прынялі удзел у гэтым мерапрыемстве і паказалі, як яны ведаюць свой беларускі край.

Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і дынамічным, і завяршылася танцавальным флэшмобам пад песню “Беларусь – мой дом”.

Задор энергіі, сяброўскія ўсмешкі і добры настрой прысутнічалі ў дзяцей і іх бацькоў на працягу ўсяго мерапрыемства. Выхаванцы зведалі гонар за тое, што яны маленькія беларусы.

Музычны кіраўнік Гапеева В.У.

Последние новости

101 информирует

Внимание! 18 сентября будет проводиться проверка системы оповещения

8 сентября 2025
Читать новость
Официально

Аппаратное совещание прошло в Шкловском райисполкоме. Обсуждены ключевые вопросы развития региона

8 сентября 2025
Читать новость
Экономика

В Беларуси разработан законопроект о цифровом белорусском рубле

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Можно ли привезти для себя из-за границы растения в горшках, рассказали в ГТК

8 сентября 2025
Читать новость
Я выбираю Шкловщину

Рассказываем про молодого специалиста бумажной фабрики “Спартак”

8 сентября 2025
Читать новость
В мире

Скрипка Альберта Эйнштейна уйдет с молотка на аукционе в Великобритании

8 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем