У дзіцячым садзе №4 прайшло патрыятычнае мерапрыемства

У дзіцячым садзе №4 прайшло патрыятычнае мерапрыемства

Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў — гэта не толькі выхаванне любові да роднага дома, сям’і, дзіцячага сада, горада, але і выхаванне паважлівых адносін да культурнага набытку свайго народа, сваёй нацыі, дзяржаўнай сімволікі, традыцый дзяржавы і агульнанародных свят.

У межах Года міру і стварэння ў кастрычніку ў ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Шклова» прайшла музычная забаўка, якая была накіравана на замацаванне ў дашкольнікаў уяўленняў аб сімвалах Беларусі, развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну.

У гульнявой форме дзеці здзейснілі падарожжа па гісторыі Беларусі. У інтэрактыўнай гульні выхавацель Лізавета Генадзьеўна Рыхліцкая са сваімі выхаванцамі гаварылі аб прыгажосці і непаўторнасці беларускага краю, знаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі нашай краіны, яе дзяржаўнымі сімваламі, дзяліліся ведамі аб нашай Радзіме, удзельнічалі ў віктарыне, спявалі, танчылі і чыталі вершы пра Беларусь. Бацькі таксама прынялі удзел у гэтым мерапрыемстве і паказалі, як яны ведаюць свой беларускі край.

Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і дынамічным, і завяршылася танцавальным флэшмобам пад песню «Беларусь — мой дом».

Задор энергіі, сяброўскія ўсмешкі і добры настрой прысутнічалі ў дзяцей і іх бацькоў на працягу ўсяго мерапрыемства. Выхаванцы зведалі гонар за тое, што яны маленькія беларусы.

Музычны кіраўнік Гапеева В.У.

Последние новости

Общество

Сергей Бартош вручил гимназии г. Шклова сертификат на технологическое оборудование

22 мая 2026
Читать новость
Общество

Глава Шкловского района — школьникам: «Ничего нет лучше, чем родной край»

22 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Ученые выяснили, дефицит какого продукта влияет на работу мозга

22 мая 2026
Читать новость
Общество

В Министерстве образования назвали самые востребованные специальности

22 мая 2026
Читать новость
Экономика

Нацбанк представил новую банкноту номиналом 200 рублей

22 мая 2026
Читать новость
Человек и закон

В КГК Могилевской области будет проведена «горячая линия» по вопросам торгового обслуживания на селе

22 мая 2026
Читать новость