У год 80-й гадавіны вызвалення Беларусі раённая бібліятэка рэалізуе праект «Захаваем памяць аб вайне ў нашых сэрцах»

У год 80-й гадавіны вызвалення Беларусі раённая бібліятэка рэалізуе праект «Захаваем памяць аб вайне ў нашых сэрцах»

2024 год азнаменаваны слаўнай датай — 80-й гадавінай вызвалення Беларусі, Магілёўскай вобласці, Шклоўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна» запланавала шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай памятнай падзеі. Трэба адзначыць, месяц май выдаўся надзвычай насычаным і праходзіць пад знакам святкавання Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мноства акцый, сустрэч з актуальнай кнігай, гучныя чытанні, вечары — успамінаў, выставы, экскурсіі, дыскусіі, прэзентацый, літаратурны марафон… Усе гэтыя мерапрыемствы носяць жывы і эмацыйны характар. А чытанне вершаў у выкананні вучняў школ раёна зачароўваюць слухачоў, нібы пераносячы іх у той страшны ў гісторыі час.

Падобныя мерапрыемствы выклікаюць буру эмоцый і пакідаюць глыбокае ўражанне ў сэрцы кожнага, хто прысутнічае на іх. Нельга не адзначыць, арганізаваны Шклоўскай цэнтральнай бібліятэкай, патрыятычны праект «Захаваем памяць аб вайне ў нашых сэрцах». Праект — гэта дакрананне да вялікага подзвігу народа праз самыя праўдзівыя крыніцы. Галоўнай мэтай з’яўляецца прыцягненне ўвагі моладзі да вывучэння гісторыі сваёй краіны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны на прыкладах вядомых літаратурных твораў героіка — патрыятычнай накіраванасці. Гэты праект складаецца з чатырох раздзелаў «Па слядах мужнасці і стойкасці», «Пераможны май! Квітнеючы май!», «Лета 44-га», «Калі мы адзіныя, мы не пераможныя» і будзе поўнасцю рэалізаваны на працягу гэтага года.

У рамках праекта аб’яўлены і фотаконкурс «80 фотакадраў аб вайне», які прысвячаецца памяці загінуўшых, вечна маладых салдат і афіцэраў, якія засталіся на франтах, праслаўленню подзвігаў працаўнікоў тылу. Шклоўчане дзеляцца з намі фатаздымкамі з сямейных альбомаў: ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікоў тылу, дзяцей вайны, з каментарамі да іх (хто на здымку, кароткая біяграфія, час і месца здымкі); фатаграфіямі, на якіх адлюстраваны памятныя сімвалы часоў Вялікай Айчыннай вайны (помнікі, стэлы, манументы), артэфакты сямейнай гісторыі (прадметы, дакументы, узнагароды). Кожнае фота — гэта памяць, гэта магчымасць убачыць падзеі тых гадоў, прасякнуцца маштабам бяды і цаной Перамогі, даведацца пра гісторыі і лёсы людзей.

Валянціна Суткаленка, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна»

Последние новости

Досуг

Урожай собрали – почву спасайте: три шага в августе для плодородия

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Дан старт Национальному конкурсу по созданию концепции туристического образа Беларуси

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Осень раньше времени? В какие дни на этой неделе температура воздуха будет ниже нормы

10 августа 2026
Читать новость
Официально

Александру Лукашенко вручена Ленинская премия ЦК КПРФ

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Более 146 тыс. иностранцев посетили Беларусь по безвизу с начала года

10 августа 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси рассчитали имущественные налоги за 2025 год для физлиц 

10 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем