З юбілеем!

Сардэчна віншуем Леаніда Міхайлавіча з юбілеем!
Зусім не стараць Вас гады,
80 – толькі пачатак!
Жадаем радасці заўжды,
Здароўя і дастатку.
Час падараваў Вам
Шмат вопыту і ведаў,
А Ваша сэрца – гэта храм
Для успамінаў светлых.
Вас ведае і цэніць Шклоў,
Бо як паэт Вы – першы,
І радуюць ўсіх чытачоў
Артыкулы і вершы.
Ваша жыццё як прысвячэнне
Нялёгкай творчай ніве.
Жадаем Вам заўжды натхнення
І вельмі многа сілы!
Калектыў рэдакцыі раённай газеты “Ударны фронт”.