Зберагчы тое, што нам засталося ад продкаў. Аб прыгажосці народнага майстэрства даведалiся ў Вольгі Ляшкевіч

Зберагчы тое, што нам засталося ад продкаў.  Аб прыгажосці народнага майстэрства даведалiся ў Вольгі Ляшкевіч
У сучасным свеце – свеце імклівага развіцця прагрэсу і тэхналогій  – так важна зберагчы тое, што нам засталося ад нашых бабуль, нашу культурную спадчыну. Некалі ўменне шыць, вышываць, ткаць было звыклым для кожнай жанчыны. І так прыемна, што яно не страчваецца, набывае новы подых, дзякуючы сучасным майстрыцам. Такім, як шклаўчанка Вольга Ляшкевіч.

Вольга – кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сонейка», якая дзейнічае пры раённым Доме культуры. Яна займаецца як са звычайнымі дзеткамі, так і з асаблівымі, якія наведваюць Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, навучаючы іх рабіць нескладаныя падзелкі з тканіны, паперы, крупаў і інш.

А яшчэ Вольга са сваімі незвычайнай прыгажосці вырабамі ўдзельнічае і перамагае ў конкурсах, ездзіць на фестывалі, ярмаркі-продажы. Так, зусім нядаўна яна вярнулася з «Вытокаў», якія праходзілі ў Касцюковічах. Яшчэ раней быў удзел у фестывалі «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

– Лейтматывам фестываля была тэма абярэга, – узгадвае дзяўчына. – Кожны рэгіён рабіў сваю абярэжную ляльку. Нашай лялькай, якую мы стваралі разам з Ірынай Андросавай, стала Дзесяціручка. Нашы бабулі лічылі, што яна дапамагает жанчыне справіцца са ўсімі гаспадарчымі клопатамі. Таксама мы зрабілі пано «Поры года», дзе з кожнай парой суадносіцца свая абярэжная лялька.

 Мэта Вольгі Ляшкевіч – не проста рабіць прыгожыя лялькі. Яе мэта –захаваць і зберагчы нашу спадчыну. Менавіта таму стварае лялькі ў традыцыйным беларускім стылі, а таксама асвоіла майстэрства вышывання рушнікоў. Пры гэтым стараецца знайсці ў сяброў і знаёмых старыя рушнікі і перадаць іх узоры ўжо на сваіх вырабах для таго, каб рушнік быў менавіта са шклоўскай самабытнасцю.  З усіх сваіх конкурсаў найбольш ганарыцца прызавым месцам за рэканструкцыю народнага касцюма.
 
У вырабах лялек выкарыстоўваюцца натуральныя тканіны з ільна. Вольга стараецца, каб кожная лялька была самабытнай, у цікавым вобразе, у вопратцы з народнай вышыўкай. Пры гэтым кожны ўзор на вышыўцы мае асаблівае значэнне.

Працуючы ў бытпаслугах краўцом, Вольга Ляшкевіч некалькі год таму змяніла накірунак дзейнасці і не шкадуе аб гэтым. Прызнаецца, што цяга да рукадзелля ёй перадалася ад бабулі, якая ткала, вышывала, вязала кручком і нават умела рабіць валёнкі. Але калі бабуля вышывала на круглых самадзельных пяльцах, то для яе ўнучкі ў дапамогу – сучасны станок для вышывання.

У марах дзяўчыны – вышыць як мага больш народных рушнікоў, у тым ліку і вялікі вясельны, зрабіць народны касцюм… А таксама вучыць народнаму рамяству маленькіх шклаўчан. Сваім уменнем яна дзеліцца з кожным.

Последние новости

В мире

В Индии на два часа парализовало движение поездов из-за начавшихся на путях родов у слонихи

12 июля 2025
Читать новость
В стране

В Беларуси стартует основной этап вступительной кампании в вузы

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Преимущественно без осадков и до +28°С прогнозируется в Беларуси

12 июля 2025
Читать новость
Общество

В Шкловском районе продолжают устранять последствия урагана

12 июля 2025
Читать новость
Экономика

Банковские карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 12 июля

11 июля 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем