Аляксандр Лукашэнка: фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi

Аляксандр Лукашэнка: фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi

Фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б’ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы», — сказаў Прэзiдэнт.

Ён падкрэслiў, што фестываль увасабляе ўсё тое, што ў Беларусi з гонарам лічаць спрадвечнай спадчынай: «Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць. Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыям сям’i, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. І штогод мы бачым, як сюды едуць сем’ямі і беларусы, і нашы паважаныя госці».

«Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоўнасць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь — наша зямля. I карані нашы — старажытныя. Гэтую сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра. І менавiта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былi закладзены імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. На такіх прынцыпах пабудавана і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Последние новости

Экономика

В Шклове проверили готовность одного из ключевых объектов района

19 мая 2026
Читать новость
Без рубрики

Уволили сразу после декрета — так бывает? Журналисты разобрались в ситуации жительницы Могилева 

19 мая 2026
Читать новость
Без рубрики

Климатологи заявляют, что 2026 год может стать самым жарким за всю историю метеонаблюдений 

19 мая 2026
Читать новость
Общество

Возможны туман и грозы: чего ждать от погоды в Беларуси сегодня

19 мая 2026
Читать новость
Досуг

Никакой химии: этот отвар защитит клубнику от тли и клещей

18 мая 2026
Читать новость
Здоровые города и поселки

В санэпидемслужбе рассказали о методах борьбы с курением

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем