Птушаня на зямлі? Не «ратуйте» яго!

Птушаня на зямлі? Не «ратуйте» яго!

З траўня па ліпень птушаняты-подлеткі пакідаюць гнёзды і вучацца лётаць і жыць самастойна, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Не трэба карміць іх і забіраць дадому! Іх бацькі побач, яны прыглядаюць за імі. Ты не паклапоцішся пра іх лепш за бацькоў.

Як зразумець, што гэта подлетак, а не дарослая параненая птушка?

У подлеткаў часткова захоўваецца пух (на галаве і спіне), пер’е крылаў і хваста кароткае, можа быць у трубачках, хвост падобны на абгрызены. У вераб’іных птушанят па краях дзюбы – жоўтыя валікі.

Што рабіць, калі знайшлі подлетка?

За горадам: ціхенька сыдзі. Не турбуй птушаня і бацькоў.
У горадзе: калі месца небяспечнае (дарога, дзіцячая пляцоўка, месца для выгулу сабак) – асцярожна перанясі птушаня да бліжэйшых кустоў ці дрэў, падсадзі (не падкідвай!) на галінку, на дах пад’езду ці гаража. Зрабі гэта хутка і вельмі акуратна – не пашкодзь крохкія косці.

Вароны – асобны выпадак: іх бацькі агрэсіўна абараняюць птушанят. Калі вараняня сядзіць на дзіцячай пляцоўцы, яго можна перанесці далей, папярэдне абараніўшы галаву ад нападаў бацькоў. Ці на тыдзень павесіць папярэджанне, каб людзі абыходзілі небяспечны ўчастак.

Калі птушаня ўжо забралі дадому, трэба як мага хутчэй вярнуць яго на тое ж месца, дзе знайшлі!

Забіраць птушанят і птушак з прыроды для лячэння можна толькі ў тым выпадку, калі яны пацярпелі ад дзейнасці чалавека. Для гэтага патрабуецца дазвол Мінпрыроды, і лепш перадаць птушку ў прытулак ці заапарк.

Падзяліся гэтай памяткай – магчыма, гэта ўратуе чыёсьці маленькае жыццё.

На фота Паліны Скальскай подлетак дразда-піскуна (дрозд-рябинник).

Последние новости

Природа и мы

Птушаня на зямлі? Не «ратуйте» яго!

17 мая 2026
Читать новость
Досуг

Забудьте о прополке: эта простая мульча спасет от сорняков на годы

16 мая 2026
Читать новость
101 информирует

Убийца без цвета и запаха: Шкловский РОЧС предупреждает о смертельной опасности в вашем доме

16 мая 2026
Читать новость
Угол зрения

Польша на перепутье: власть зовет к новой Конституции, общество отвечает скепсисом

16 мая 2026
Читать новость
Общество

Студотрядовское движение: как молодежь может заработать и получить опыт

16 мая 2026
Читать новость
Из жизни села

Второй хлеб – дело командное: как в экспериментальной базе «Спартак» не теряют ни минуты в посевную

16 мая 2026
Читать новость