21 лютага ў Чарнаруцкім ВПК прайшло свята роднай мовы

21 лютага ў Чарнаруцкім ВПК прайшло свята роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца паўсюль 21 лютага. У рамках гэтага свята ў нашай школе прайшло мерапрыемства “Размаўляй са мной па-беларуску”, якое правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры  Людміла Васільеўна Здаравікова. 

Спачатку прайшла размінка, дзе вучні 3-11 класаў адказвалі на пытанні. Затым прынялі ўдзел у конкурсах на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў, скарагаворак, гульні “Так ці не”. Для вучняў старэйшага ўзросту быў праведзены літаратурны рынг, у ходзе якога быў выбраны лепшы знаўца літаратуры. Ім стала вучаніца 11 класа Паліна Панкевіч, таксама добрыя веды паказалі аўтар гэтых радкоў і вучаніца 5 класа Маргарыта Шэпелева. Адна з літаратурных старонак была прысвечана юбілярам: Івану Мележу, Івану Шамякіну і Кандрату Крапіву. Было загадкавае і цікавае пытанне пра пісьменніка, які мае дачыненне да Шклоўскага раёна. Вучні адказалі, што гэта Міхась Зарэцкі. Яшчэ адно з цікавых заданняў – “Літаратурны баль”, у якім вучні ўспаміналі герояў з літаратурных твораў і збіралі іх у пары. 

Гэты дзень у нас прайшоў хутка, весела і цікава. У канцы былі падведзены вынікі, лепшыя знаўцы роднай мовы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Марына МАКАРАВА, вучаніца 7 класа ДУА “Чарнаруцкі ВПК дз/с – СШ”  

Последние новости

Калейдоскоп

Бархатцы — отличные компаньоны для многих садово‑огородных культур

10 июня 2026
Читать новость
В стране

БЖД назначила 26 дополнительных поездов на июльские праздничные дни

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Госорганы теперь могут получать сведения о документах об образовании онлайн

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Фестивальный безвиз вводится для гостей и участников «Славянского базара в Витебске» с 4 по 31 июля

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Оранжевый уровень опасности из-за гроз и сильных ливней объявлен в Беларуси 11 июня

10 июня 2026
Читать новость
Спорт

«Кожаный мяч» в Шклове: старт областного финала юных футболистов

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем